- Lektsia - бесплатные рефераты, доклады, курсовые работы, контрольные и дипломы для студентов - https://lektsia.info -

Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры

Эстэтычныяпошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры

1. Неаавангардныятэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
Развіццё сучаснайбеларускай літаратуры вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных эстэтычныхпошукаў, тэндэнцый. Пры аналізе сучаснага літаратурнага працэсу можна заўважыцьувесь комплекс праблем, што быў напрацаваны класічным еўрапейскім мадэрнізмам,беларускі варыянт якога не быў рэалізаваны ў пачатку дваццатага стагоддзя пасумнавядомых пазалітаратурных прычынах.
Падобная сітуацыяэстэтычнай “недапраяўленасці” мадэрнісцкіх мастацкіх практык склалася, акрамябеларускай, і ва ўкраінскай літаратуры, а таму, на думку Уладзіміра Ешкілева, усучаснай украінскай літаратуры мэтазгода вылучаць асобны мастацкі дыскурс, пазначанытэрмінам “неамадэрнізм” [1]. У навуковай літаратуры пераходны перыяд да эпохіпостмадэрну пазначаюць тэрмінам “неаавангард” [2, с. 43].
Літаратурнае аб’яднанне“Бум-Бам-Літ” (менеджэр – Зм. Вiш-нёў, “хросны бацька” – філосаф і культуролагВ. Акудовіч), куды ўваходзілі І. Сін, В. Жыбуль, Ю. Барысевіч, А. Бахарэвіч, А.Ту-ровіч, С. Мінскевіч, В. Гапеева (на момант расколу – 30 творцаў) вылучыласянаватарскімі пошукамі ў галіне зместу і формы твораў і даволі эпатажнымі паводзінамі.Удзельнікі аб'яднання абвясцілі вайну састарэлым традыцыям у нацыянальнайлітаратуры. Авангард увогуле “…немагчымы без актыўных мастацкіх “антыпаводзін”,без скандалу і эпатажу” [3, с.13], які ўспрымаецца ў якасці “камунікатыўнагапратэсту супраць існуючага стану рэчаў” [4, с.13].
На думку М. Шчура,“Бум-Бам-Літ” у супрацьвагу амерыканскай контркультуры, хоць і запознена,“…нарадзіў беларускі контркультурны авангард” [5, с.430]. Ю. Барысевічсцвярджае, што бумбамлітаўцы працягвалі лінгвістычныя эксперыменты еўрапейскіхлітаратараў сярэдзіны 20 стагоддзя. Гэтыя эксперыменты “Бум-Бам-Літа” крытык называе“усходнееўрапейскім трансавангардам” [6, с.15]. Даволі эпатажнымі ўспрымаліся некаторыятэатралiзаваныя акцыі “Бум-Бам-Лiта”. Аб’яднанне шукала новыя формы выяўленняўласнай творчасцi: перформанс, спалучэнне дэкламавання тэкстаў з тэатралiзаванайдзеяй i iнш. С. Мінскевіч піша: “На Беларусі бумбамлітаўцы чыталі вершыптушкам, дрэвам, рыбам, дамам і сметнікам; стваралі тэксты для фізіялагічнагаўспрымання – скурай, страўнікам, пячонкай, ныркамі; развешвалі на сабе гірляндыакуляраў, каб бачылі тэкст не толькі вочы, але і клеткі цела; на ссовахмыслення будавалі шызарэалістычную літаратуру; распрацоўвалігіперсюррэалістычнае АЎТАпісьмо, што палягае на бінарных узаемаўплывахкампутар-чалавек...” [7, с. 127] Тэарэтычнае абгрунтаванне падобнай практыкі –у тэкстах Ю. Барысевіча “Цела і тэкст”, “Кароткая гісторыя “Бум-Бам-Літа”.Гэтыя навацыі вельмі неадназначна ўспрымаліся пісьменнікамі старэйшайгенерацыі: “Але паступова дзейнасць неардынарнай суполкі ператварылася ў масовачны,напаўэстрадна-кітчавы (перформансны) эпатаж” [8, с.16]. Імідж “скандаліста” ігалоўнага “афрыканізатара” Беларусі стварыў сабе Зм. Вішнёў, А. Бахарэвічпрыўнёс у беларускую літаратуру панкавую стылістыку.
Відавочныя тыпалагічныясыходжанні з авангарднымі напрамкамі мастацтва выяўляе паэзія Зм. Вішнёва і В.Жыбуля, В. Бурлак, С. Мінскевіча, В. Гапеевай, А. Бахарэвіча. Так, “сувязь злепшымі традыцыямі дадаізму і сюррэалізму можна заўва-жыць у паэтычных тэкстахЗм. Вішнёва” [4, с.13]. Зм. Вішнёў (1975 г.н.) – адзін з найбольш актыўныхудзельнікаў літаратур-ных суполак “Бум-Бам-Лiт” і “SCHERZWERK”. Выдаў зборнікі:“Штабкавы тамтам”, “Тамбурны маскіт”, “Трам для сусліка альбо некрафілічнаедаследаванне аднаго віда грызуноў”, “Верыфікацыя нараджэння”, “Фараон узапарку”. Трэба заўважыць, што гэта адзін з самых вядомых на Захадзе беларускіхпісьменнікаў. Ён – пастаянны ўдзельнік шматлікіх літаратурных імпрэзаў уЕўропе. У 2006 годзе на фестывалі паэзіі ў Славеніі атрымаў першую прэмію. Яготворы шмат перакладаюцца на іншыя еўрапейскія мовы.
Зм. Вішнёў спрабуеразбурыць семантычны ўзровень мовы: словы ў яго вершах паздзяляюцца на асобныявыгукі і склады, яны абсалютна губляюць сэнс:
І наогул. І таму. Іпляваць. І не трэба. І ўсё
І я! Эх. І каламбур. Ікуралес.І о.І аІ і І-і-і-і-і-і!!! [9, с. 38]
( “Іхтыязаўр”)
Лятуць самалёты якнехлямыжнікі
Да хвастатых аблачынак
У бок паднябеснай вежыдзе
Адлюстроўваецца сум ветра
Паветра раветра суметракуветра
Наветра леветра неветразіветра
Муветра хаветра жаветра
Шы-ве-тра [10, с. 54]
(“У маіх руках чорнаяпячатка…”).
Страфа (драфа) вылятае ўмоўкную кадасу (барадасу).
Блішчаць залатыя дыскі(міскі) і рабінавыя вочы (аднойчы).
Чалавек (чабурэк),змазаны вапнай, упаў у сажу (лажу).
Танкі (тапкі, папкі)прарыкалі ў бок Вашынгтона (…дона).
Аднавокая варона і я (укароне) сядзелі на правадах (абадах) [9, с. 42]
( “Слупавы востраў”)
Такая ўстаноўка былапрадэкламавана Зм. Вішнёвым яшчэ на самым пачатку творчасці:
– Таварышы! Істэрычнакрычу я.
– Таварышы! Я займаюсясловаблудствам! [8, с. 16]
Сваё месца ў паэзіі Зм.Вішнёва займае і традыцыйная для авангарду “рэвалюцыйная” тэматыка. П.Васючэнка лічыць, што творчасць Зм. Вішнёва ў кантэксце традыцый беларускайлітара-туры можна ахарактарызаваць як “антымаладнякізм” [11, с.7].
Трэба адзначыць, што самі“Бум-Бам-Літаўцы” адмаўляюць сваю спадчыннасць з сюррэалізмам і футурызмам. Ю.Барысевіч зазначае: “Гэта відавочна не так… Сюррэалізм грунтаваўся на класічнымпсіхааналізе, нас жа казкі Фрэйда ўжо не захаплялі. Мы імкнуліся разняволіць неіндывідуальную падсвядомасць, а інтэрсуб’ектнае, інтэрстылістычнае мысленне.Што да паралеляў з футурызмам – мы недастаткова верылі ва ўсемагутнасць машыны(у тым ліку і камп’ютэра) і надта асцярожна ставіліся да таталітарныхідэалогій” [6, с.14].
Працягам авангарднайпаэтыкі “Маладняка” бачацца паэтычныя тэксты В. Жыбуля (Н. Пазняк). Паказальна,што менавіта авангардныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры 20-х гадоў 20стагоддзя – тэма навуковых пошукаў В. Жыбуля. У сваіх творах паэт спрабуеспалучыць хімічныя, біялагічныя, матэматычныя і фізічныя паняцці. У вершах В.Жыбуля яны паўстаюць як своеасаблівы паэтычны свет. Працягвае В. Жыбуль імаладнякоўскае “апяванне завадскіх гудкоў і фабрычных труб, сталёвага грукатуварштатаў і будаўнічых рыштаванняў” [12, с. 282], распачатае ў дваццатыя гадыцыклам “Горад” А. Дудара:
Снегападшыракападшыпнікаў
дыстыляцыяй абдае.
Разгойдваецца
зямля пад шыбеннікамі,
пазначанымі А, Б, В, Г,Д, Е.
Адкрый для сябе гэтыбразгат
сцяны аб бітон з малаком.
Пачуй гідраўлічную казку
аб інтымным жыццімалаткоў
і цвікоў [13, с. 39].
(“Напільнікі”)
Нават апісаннінавакольнай рэчаіснасці пададзены праз “тэхнізаваную” свядомасць,адлюстроўваюць вынікі “перамогі” над прыродай:
семікутныя танклявыялісты
пракалыханыя наскрозь
прапітаныя заквасаванайсалетрай
раз’едзеныя мыш’яком
падрапаны пазногцямівятроў
асыпаюцца
на жоўты цэлулоідны дах[13, с.77].
(“Семікутныя пажоўклыялісты…”)
Як піша Ю. Барысевіч, В.Жыбуль свае “тэхнізаваныя” вершы раіць пазначаць тэрмінам “тэхнарамантызм” [6,с.23].
Працягвае В. Жыбуль ітрадыцыі маладнякоўскай урбаністычнай паэзіі.
Паказальным дляавангардызму з’яўляецца так званы “аўтарскі эгацэнтрызм” і Зм. Вішнёва і В.Жыбуля: вершы Зм. Вішнёва, “Я”, “Я зноў”, “Я – Вішнёў-ля кіпарыса…”, “Япаўлін-маўлін…”, “Я сустракаюся…”, Я пускаю бурбалкі…” і інш… У В. Жыбуля:“Пуп неба”, “Як захачу – у іншы бок...”, “Я і час”, “Я звышманументальны”,“Нірвана” і інш.
З мадэрнізмам творы А.Бахарэвіча, В. Жыбуля, В. Гапеевай яднае таксама глыбокі песімізм,меланхалічнае светаадчуванне. У В. Жыбуля “свет паўстае то “пасткай”, дзевымушаны атабарыцца людзі (верш “Пастка”), то “вечным жыццём ля крывогалюстэрка”, што дэфармуе нашу свядомасць (верш “Крываслеп”), то ўвогуле жыццём,якое перастала развівацца ў часавай паслядоўнасці, нараджаючы “тых, для кагоспыніўся не гадзіннік, а час” (верш “Калі спыняецца гадзіннік…”) [4, с.13].
Неавангардныя тэндэнцыі ўпрозе найбольш выразна наглядаюцца ў творах І. Сіна, В. Гапеевай, А.Бахарэвіча. Як сведчыць сам І. Сін, значны ўплыў на яго сталенне мела творчасцьаднаго з ідэолагаў сюррэалізму Антанэна Арто. “Адзін з найвялікшых і адораныхтапографаў розуму ў яго крайніх праявах” [14, с.247], А. Арто здолеў“апярэдзіць час і прадказаць тэмы, што зробяцца амаль “кананічнымі” напрыканцыдваццатага стагоддзя: ціка-васць да ізатэрыкі і ўсходніх рэлігій” [4, с.13],апісанне памежных станаў чалавечай псіхікі, “хворай свядомасці”, якая ад-люстроўваешызафрэнічны распад быцця. Гэтыя тэмы цікавяць і І. Сіна.
Адзін з пачынальнікаўеўрапейскага “тэатра абсурду” Арцюр Адамаў, мяркуе што вынайдзены А. Арто“Тэатр жорсткасці” надаў тэатру новае жыццё, дзе “…жорсткасць стала месцамсустрэчы чалавека з законамі Сусвету” [14, с. 239]. Гэты ж тэзіс пакладзены ўаснову тэатралізаваных дзеяў (перфомансаў І. Сіна), які стварыў уласны “Тэатрпсіхічнай неўраўнаважанасці”.
Як мяркуе Г. Кісліцына,стылістычнае падабенства проза І. Сіна выяўляе і з французскім “новым раманам”,у прыватнасці з тэкстамі Алана Роб-Грые, найбольш, з раманам “У лабірынце”:[15, с.100]. У апавяданні І. Сіна “Альдаір” “… апісанне блізкага кола рэчаў,прадметаў, і пахаў становіцца больш істотным, чым уласна нарацыя” [15, с.100],ствараючы сітуацыю так званага “шазізму”. “Шызааналіз”, “машына жаданняў” –тэрміны філосафаў-постмадэрністаў Ж. Дэлёза і Ф. Гватары. Трэба сказаць, штоназваны твор І. Сіна добра ўпісваецца і ў постмадэрнісцкую мастацкую парадыгму,пра што гаворка пойдзе ніжэй. Творы І. Сіна вызначаюцца адсутнасцю часавайпаслядоўнасці, “навязлівай асацыятыўнасцю, падпарадкаванай суб’ектыўнайнелінейнай логіцы. Мадэрнісцкая “плынь свядомасці”, найбольш поўна праяўленая ўбеларускай літаратуры ў творчасці К. Чорнага, мадыфікуецца ў прозе І. Сіна ўсвоеасаблівыя “псіхаграмы”, дзе цяжка вылучыць пэўнае праблемна-тэматычнаеадзінства” [4, с.13].
Як неаавангардную з’явуможна лічыць спробы некаторых беларускіх літаратараў спалучыць літаратуру зіншымі відамі мастацтва (мастацкая інсталяцыя, перформанс, флэшмоб). Напачатку20 стагоддзя гэта спрабавалі рабіць сюррэалісты, эксперыменты якіх працягнулапраз наладжванне мастацкіх акцый і хэпінінгаў “контркультура”. Як лічыць Ю.Барысевіч, літара-турнае аб’яднанне “Бум-Бам-Літ” праз выкарыстанне розныхэпатажных і мастацкіх дзеяў “… прымусіла прызнаць перформанс паўнавартаснымлітаратурным жанрам” [6, с.7]. Перформеры ствараюць мастацкую прастору, штонакіравана, як і ў звычайным тэатры, на камунікатыўны кантакт з публікай іграмадствам.
На думку Ж.-Ф. Ліатара,авангардны працэс у мастацтве дваццатага стагоддзя трэба разглядаць як “нейкую“прапрацоўку” сучаснасцю свайго сэнсу” [16, с.58], а таму “запознены зваротбеларускіх літаратараў да прыёмаў авангардызму можна лічыць пераходным перыядамда мастацкіх практык эпохі постмадэрну” [4, с.13].
беларускілiтаратура сучасны постмадэрн
2. Пытанне пра постмадэрну сучаснай беларускай літаратуры
Постмадэрн – дамiнуючаяэстэтычная iдэя еўрапейскай культуры 60-90-х гадоў. Пачатак літаратурнагапостмадэрнізму традыцыйна прынята звязваць з раманам Д. Джойса “Памінкі паФінегану” (1939), але канчаткова постмадэрн як пануючая светапоглядная сістэмазамацаваўся недзе на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя.
Пытанне пра постмадэрнізмў беларускай літаратуры застаецца спрэчным. Як мяркуюць некаторыя даследчыкі,першым постмадэрнісцкім тэкстам у беларускай літаратуры з’яўляецца раман У. Караткевіча“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
I. Л. Шаўлякова сцвярджаедумку пра немагчымасць класiчнага постмадэрнiзму на беларускай глебе, “штоабумоўлена як непрыняццем той жа “гульнi”, “iронii”, так i адмаўленнемтатальнасцi негатыўнага пафасу, падкрэсленай увагай да нацыянальных аспектаўкультуратворчасцi” [17, с.30]. Даследчыца выказвае перасцярогу адносна “перанасычанасцiсучаснага мастацтва тропамi ўвогуле i сiмваламi ў прыватнасцi”, што прыводзiцьда iнфляцыi i нават разбурэння памяцi сiмвала, гаранта ўстойлiвасцi культурнагакантынууму.
В. Акудовіч лічыць, што“Бум-Бам-Лiт” – першая суполка ў сучасным лiтаратурным дыскурсе (i адзiная ўгiсторыi беларускай лiтаратуры), у аснову якой пакладзены эстэтычны прынцып, аменавiта – эстэтыка постмадэрна [18, с. 237]. Хаця, як паказала мастацкая практыка,пошукі «Бум-Бам-Літаўцаў» адбывалiся i ў авангардным, i ў андэрграўндным, i ўмадэрновым, i нават у традыцыйным дыскурсе. В. Булгакаў заўважае: “ДляАкудовіча “Бум-Бам-Лiт” – гэта новыя мастацкія практыкі, сінкрэтычны актэстэтычнага асваення сапраўднасці на сутыку авангарднай літаратуры, выяўленчагамастацтва і тэатральнага відовішча, творчы кангламерат унікальна адораныхіндывідаў” [19, с.18].
В. Акудовіч сцвярджае:“Постмадэрн праз творчыя практыкi «Бум-Бам-Лiта” рэальна ўключаў беларускуюлiтаратуру ў агульнаеўрапейскi эстэтычны кантэкст. Калi папярэднiкi з некiм змагалiся,то “Бум-Бам-Лiт” нiчога мяняць не збiраўся, рэальна працаваў у агульнымэстэтычным полi, натуральным для стану еўрапейскай культуры” [18, с.238].
Творчасць «Бум-Бам-Лiт»неадназначна, калі не сказаць адмоўна, успрымалася старэйшымі пісьменнікамі,паколькі яго ўдзельнікі адмежаваліся ад ідэалогіі нацыянальнага Адраджэння. Ю.Барысевіч піша: “Мы супраць таго, каб абмяжоўваць наша мысленне абшараміколішняе Рэчы Паспалітай” [6, с.13], “лінгвістычныя эксперыменты постбеларускіхлітаратараў можна ўпісаць у храналогію вызвалення еўрапейскай культуры адвузканацыянальнага мыслення” [6, с.15]. В. Акудовіч заўважае: “Галоўны поспех“Бум-Бам-Лiта” палягае ў тым, што ён першы ў беларускай літаратуры прабіў“мёртвую шкарлупіну” ідэало-гіі нацыянальнага адраджэння (арыентаванага накаштоўнасці 19 ст.) і пераадолеў разрыў паміж нацыянальнай беларускай моладдзюі еўрапейскім культурным дыскурсам” [20, с.6]. Адсюль і адсутнасць у творах“Бум-Бам-Літаўцаў”, па словах Л. Галубовіча, “традыцыйнага нацыянальнага ныцця(хіба толькі іронія над ім)” [8, с.16]. Адзін з удзельнікаў аб'яднання, С.Мінскевіч зазначае: “Асабіста я сцвярджаю, што падобнага літаб'яднання яшчэ небыло ў гісторыі літаратуры як беларускай, так і замежнай. Бо ў ім цалкамадлюстравалася сучасная яму сітуацыя постмадэрну: нічога і нікога нельгаўспрымаць найправільнейшым, найгалоўнейшым, найлепшым, найнашым” [21, с.144].
Г. Кісліцына мяркуе, штотворчасць “Бум-Бам-Лiта” – гэта не постмадэрнізм, а мадэрнізм: “…маніфестыбум-бам-літаўцаў рухаюцца ў адваротным напрамку – ад постмадэрнісцкагаабагаўлення Тэксту да мадэрнісцкага яго адмаўлення, якое выявілася ў мастацкайнемаце” [22, с.134].
В. П. Рагойша прапануелічыць “бумбамлітызм” асобным літаратурным напрамкам, які вылучае“пераасэнсаванне элементаў мінулай культуры, своеасаблівая гульня загульнапрынятымі традыцыямі, свядомы сінтэз розных літаратурных узораў і розныхвідаў запазычанняў” [23, с.90].
Да Постмадэрна ўбеларускай літаратуры можна аднесці творы В. Акудовіча, І. Бабкова (раман “АдамКлакоцкі і ягоныя цені”, “Філасофія Яна Снядэцкага”), раман Зм. Вішнёва “Трапдля сусліка, або некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў”, раман С.Балахонава “Імя грушы”, цыкл вершаў В. Булгакава “Супольна. Сумесна. Суцэльна”,аповесць “Правільны выбар”, “Аповед № 3” А. Дынько, творы Прафесара Каркарана,А. Хадановіча (“З чаго пачынаецца Жодзіна?”, “Калыханка для маладога літаратара”,“Альбы і сервенты”, “Выбраныя месцы з ліставання Івана Жахлівага і Н. К.Крупскай”), ЯнКаКупалы (“Сага пра Кліменкаў”, “Сага пра Пагоню”); “Здані і пачварыБеларусі” Ф. Хлуса, М. Юра, “Гісторыю савецкай беларускай літаратуры” К.Маркоўкіна, Паэзію І. Сідарука, “Дамавікамерон” А. Глобуса, “Апосталаў Нірваны”Ю. Гуменюка, “Эрагенную зону”, “Поўны керкешоз” В. Чаропкі, апавяданні ідраматычныя абразкі Л. Вашко. У драматургіі – “Віта брэвіс, альбо Нагавіцысвятога Георгія” і “Чорны квадрат” М. Клімковіча і М. Шайбака.
Досыць незвычайнуюпабудову мае твор Прафесара Каркарана “Кіно і немцы”. З аднаго боку, твор гэтыўяўляе сабой звычайную калекцыю слоў. З іншага, там знаходзім спасылкі на“Энеіду навыварат”, “Шляхціца Завальню”, “Гамлета”, “Мяне няма” В. Акудовіча,“З нататніка, адшуканага ў кішэні” Х. Картасара і інш. Ю. Пацюпа ў “Юрлівыхсанетах” робіць шмат рэальных зносак, папярэджваючы чытача пра тое, адкульузяты правобразы.
Асобнае месца ў сучаснайбеларускай паэзіі займае творчасць Міхася Баярына (кніга «Шалёны вертаградар»,пазнейшыя паэмы). Паэт натуральна пачувае сябе ў прасторы сусветнай культуры,застаючыся пры гэтым беларускім.
Творам сучаснайбеларускай літаратуры ўласціва так званая жанравая дыфузія, што адлюстроўваеімкненне да сінтэзу, узаемаўзбагачэння розных мастацкіх сістэм, плыняў, жанраў.Характаралагічнай якасцю літаратурных твораў 20 стагоддзя, асаблівапостмадэрнісцкіх, з’яўляецца “шматузроўневая жанрава-стылёвая арганізацыя” (Е.Лявонава). Сучасныя творы спалучаюць у сабе “элітарнасць і масавасць,філасофскую насычанасць і займальнасць, навуковасць і мастацкасць, поліфаніюстыляў і навуковых школ, розных жанраў – ад сярэднявечнай хронікі, дэтэктыва,гістарычнага рамана, тэалагічнага трактата, палітычнага трылера, філасофскайкнігі, антыўтопіі да “семіятычнага рамана”, усе вобразы якога маюць відавочнызнакавы характар… [24, с.326-327].
Жанравая дыфузія ўласціваі раману “у дзесяці гісторыях з жыцця адважнага асветніка і энцыклапедыста ЯнаАдама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў” І. Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныяцені”. Галоўны герой рамана запісвае сны людзей 19 ст. Філасофская задумааўтара заключаецца ў наступным: “Раскласці разрозненыя сюжэты чалавечыхжыццясноў так, каб яны прачытваліся як адна непадзельная гісторыя канкрэтнагачалавека альбо цэлага народу...” [25, с.102] У нейкім сэнсе раман І. Бабкованагадвае “Хазарскі слоўнік” М. Павіча. Л. Галубовіч наступным чынам прачытваегэты твор: “За якое імя ў гэтым постмадэрновым рамане не адгукніся, за якуюсюжэтную вяровачку не пацягні, якую старонку ні “прыадчыні” – усё роўнапатрапляеш у безвыходны лабірынт вечнага часу альбо часавай наканаванасці…Уся складанасць рамана заключаецца ў свядомым заблытванні і ператасоўваннівядомага” [25, с.102]. Сны Клакоцкага “спараджаюць толькі гульню разумныхасацыяцый на спрадвечныя тэмы нацыянальнага беларускага жыцця ў яго праламленніскрозь прызму сучаснага інтэлектуальнага мыслення [25, с.103]. Раман І. Бабковапабудаваны на эксплуатацыі беларускіх нацыянальных міфаў. У рамане “АдамКлакоцкі і ягоныя цені” дзейнічаюць і “сыны крывіцкага народнага генія” А.Міцкевіч з Тодарам Дастаеўскім, і філаматы з філарэтамі, і паўстанцы зэмігрантамі. Твору І. Бабкова ўласціва і так званая постмадэрнісцкая іронія.Гісторыя жыцця Адама Клакоцкага – гэта посмадэрнісцкая пародыя на сусальныябіяграфіі культурных дзеячаў Беларусі 19 ст. І. Бабкоў звяртаецца дапостмадэрнісцкага прыёму сумяшчэння аб’ектаў рэальнага і віртуальнага светаў,абыгрыванне межаў паміж светам рэальным і светам тэксту (С. Балахонаў). Сяродгерояў кнігі – і Вацлаў Ластоўскі, і беларуская парашутыстка-дыверсанткаМагдачка, і нямецкі філосаф М. Хайдэгер, і В. Акудовіч.
Той жа зварот да нашайнацыянальнай міфалогіі – у “Лістах да беларускага сябра” М. Баярына.
Раскол “Бум-Бам-Лiту”адбыўся 22 красавіка 1999 года. Утварыўся “SCHERZWERK” (“Шмерцверк”) (А.Бахарэвіч, І. Сін, Зм. Вішнёў, Ю. Барысевіч, В. Морт, В. Гапеева) і “Новы фронтмастацтваў” (друкаваны орган – часопіс “Nihil”). Г. Кісліцына мяркуе, штоменавіта “маніфест “Nihil” стаўся першым постмадэрнісцкім маніфестам беларускайлітаратуры” [26, с. 208]. Да-следчыца адзначае: “Нацыянальны – “ідэнтыфікацыйны”– нігілізм бумбамлітаўцаў, у якім, насамрэч, больш культурнай гульні, чымперакананняў, ужо ў хуткім часе быў перасягнуты маніфестам «Nihil» (2000).Адмаўленне нігілістаў выклікае ўжо не мінулае, а сучаснасць, якая страчвае сваюрэальнасць, падмяняючыся інфармацыйнай дадзенасцю сродкаў масавай інфармацыі.Беларускі «нігілізм» звернуты не супраць свету і чалавека, а супраць Сімуляцыі,якая, дзякуючы развіццю новых тэхналогій стала ўспрымацца як нешта тоеснае –прынамсі не менш значнае – жыццю. Увядзенне тэхнічных катэгорый мыслення ўкультуру і жыццё грамадства змяніла не толькі лад мастацкай думкі, па-ступоваператвараючы чалавека ў разумную машыну, здольную адно толькі кантамінавацьчужыя цытаты, але і “пазвяло” ў розныя бакі “цела” і “душу”...” [26, с.208].
Сёння маладымілітаратарамі абвешчана пра нараджэнне Другога фронту мастацтваў (часопіс“Тэксты”, рэдактар Зм. Віш-нёў).
Адной з асноўныхпостмадэрнісцкіх катэгорый з’яўляецца катэгорыя “гульні”.Пісьменнік-постмадэрніст гуляе з літара-урнымі вобразамі і культурнымі кодамі,ідэалагічнымі сэнсамі і моўнымі стэрэатыпамі, жанрамі. В. Акудовіч характарызуелітаратуру постмадэрна як вербальна-інтэлегібельную нелінейную гульню як упрасторы традыцыйнага тэксту, так і ў гіперпрасторы тэкста віртуальнага [18,с.238].
У постмадэрнізмекатэгорыя вербальнай гульні пашыраецца на ўсю прастору мастацкага тэксту.Паказальнае ў гэтыс сэнсе прызнанне А. Бахарэвіча адносна кнігі прозы “Ніякайлітасці Валянціне Г.: “Ніколі не быў задаволены да канца тым, што пішу, алепасля гэтай кнігі я апынуўся на крок бліжэй да той літаратуры, якая ў маіхвачах адна і мае права называцца мастацтвам, – не атручанай аніякіміглабальнымі ідэямі, падначаленай стылю, а не сюжэту, заўсёды адкрытай длямагічных гульняў словаў і сэнсаў...” [27, с.13]
Знікненнем падзейнасці іапеляцыяй да ўнутранага “я” вылучаецца раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба”.Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыякомплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане(патрэбнае падкрэсліць)” [28, с. 91] дэманструе ў тэксце сітуацыюнезавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёйсэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны” [29,с.27].
Гульнёваяпостмадэрнісцкая іранічнасць вылучае лірычнага героя В. Жыбуля, што праяўляеццаі ў пачуццях да каханай (верш “Астрафагія”), і ў апісанні рэчаў матэрыяльнагасвету (“Лысыя чарапы талерак”) і прыродных з’яў. У вершах паэта спалучаюццаглыбокае асэнсаванне праблем сучаснасці з выразным гульнёвым пачаткам ііранічным светаўспрыманнем:
Мы – агрызкі на ДрэвеВечнасці
Што вырасце з нас, калімы
паспадаем долу з хісткіхгалінаў?
Што адбудзецца, калі мыпусцім
карэнне ўнутр саміх сябе?[13, с.64]
(“Храм падводнага сонца”)
Постмадэрнізму адпавядаепраблемна-тэматычнае поле празаічных твораў І. Сіна, але, на думку Н. Пазняк,“абмежаванасць у гульнёвым пачатку і пастаянная ўвага да чалавечай экзістэнцыіне дазваляе адносіць іх да тыпова постмадэрнісцкіх тэкстаў”. Адна звызначальных праблем кнігі І. Сіна “Нуль” – праблема спустошанасці, пустэчы, адсутнасціў чалавецтва якой-небудзь перспектывы. Як лічыць І. С. Скарапанава, пустэча ўпостмадэрнісцкім тэксце – гэта “…адсутнасць дэтэрмінаванага першапачатку, каліўсё толькі нараджаецца і нічога яшчэ не нарадзілася” [30, с. 69].
Так, у апавяданні І. Сіна“Нуль” галоўны герой Антуан Ракатэн (тут відавочныя алюзіі на “Млосці” Ж. П.Сартра) бясконца падарожнічае па замкнёнаму колу ў цягніку метро, што ўвасабляечалавечую безвыходнасць. З’яўленне безвыходнасці абумоўлена стратай чалавекамсваёй індывідуальнасці.
Апавяданне І. Сіна“Альдаір” ілюструе традыцыйную тэматыку постмадэрновай літаратуры, тэму мутацыічалавека. Герой ператвараецца ў казюрку, якая хаваецца ў шчыліне падлогі адпаху металёвых кветак, якія “увасабляюць надыход тэхнагеннай эрыдэгуманізаванага грамадства” [15, с. 100]. (Узгадваецца “Пераўтварэнні” Ф. Кафкі).У творы паўстае вобраз “дэгуманізаванага грамадства, выяўлены праз імітацыюнавукападобнага дыскурсу падчас гаворкі Хірурга і Асістэнта, якія прэпаруюцьцела жывога яшчэ героя. Апакаліптычныя малюнкі акаляючага свету не здольнысагрэць кволае цела Альдаіра і прыво-дзяць да высновы, якую можна акрэсліцьпраз словы: “Чалавек у выніку не болей за капрыз прыроды, а зусім не цэнтрсусвету”, якія належаць галандскаму даследчыку Даўвэ Факема – аднаму з тых, хтосфармуляваў прынцыпы постмадэрнісцкага светаўспрымання” [22, с. 142]. Трэбазаўважыць, што “пластычная хірургія, мадэляванне целаў увогуле з’яўляеццалюбімай тэмай літаратуры постмадэрна, апантанай ідэяй пошукаў новай цялеснасці,якую трэба ўспрымаць як вынік бяссілля ідэалістычных канцэпцый, з аднаго боку,і бездухоўнасці матэрыялізму – з другога” [22, с. 143].
Постмадэрнісцкая тэмапластычнай хірургіі і мадыфікацыі чалавечага цела паўстае ў міні-утопіі І. Сіна“Нобелеўская лекцыя”, дзе апісваецца сакрэтны эксперэментальны завод павытворчасці чалавечых органаў.
Штучны чалавек паўстае ўзамалёўцы “ЫЫ-ММ”: “…У маіх грудзёх знайшлі надоечы пластыкавае сэрца. Яноперагрэлася і не працавала, але мама абяцала мне купіць новае, яшчэ лепшае.Адкаркаваўшы ўчора сваю галаву, я заўважыў у ёй цэлую плойму ліпкіх, бы цельцыкальмараў, думак. Выкінуўшы іх у сметніцу, я зразумеў прычыну паніжанасцісвайго ціску” [31, с. 19].
Галоўныя героі апавядання“Лёд” – асуджаныя дасягненнямі цывілізацыі на вечнае жыццё людзі. Кожны дзеньсустракаюцца і размаўляюць праз свае скафандры закаханыя Яна і Ясь: “…Заўтразноў анічога не здарыцца” [31, с. 106].
“Самымі трывалымісувязямі з традыцыямі літаратуры эпохі постмадэрну звязаны, – як лічыць Н.Пазняк, – празаічныя творы А. Бахарэвіча, дзе катэгорыя “гульні” падпарадкоўваесабе ўсю мастацкую прастору тэксту” [32, с. 6]. А. Бахарэвіч – аўтар кніг“Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў”, “Натуральная афарбоўка”, “Ніякайлітасці Валянціне Г.” А. Бахарэвіч неаднаразова прадстаўляў Беларусь налітаратурных семінарах і фестывалях у Еўропе. Яго творы актыўна перакладаюццана замежныя мовы.
Дэканструкцыя рэчаіснасціі гульня з фігурай аўтара ўлас-ціва ўжо раннім творам пісьменніка: у апавяданні“Пры-біральшчыца” пададзена постмадэрновая сітуацыя множнасці сэнсаў, уапавяданні “Рамонт Гадзіннікаў” – дэканструкцыя знакавых для літаратуры катэгорыйімя і прозвішча.
Абапіраючыся на эстэтычныпрынцып постмадэрнізму, гульню з чытачом, А. Бахарэвіч праз мастацкаеспалучэнне іроніі і гратэску ў сваіх аповесцях і раманах “імкнецца да разбурэннястэрэатыпаў масавай, а ў больш вузкім кантэксце, нацыянальнай свядомасці” [32,с. 6].
У аповесці А. Бахарэвіча“Падмані гаспадара сусвету” гульня з тэкстам ператвараецца ў “мантаж фрагментаўрозных твораў, што звязваюцца ў адзіную канструкцыю аўтарскай канцэпцыяйсупраціву сучаснасці” [32, с. 6].
Адным са спосабаўарганізацыі тэксту аповесці А. Бахарэвіча “Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы”выступае моўная гульня. Спалучэнне беларускай, рускай і нямецкай мовы ў творы“дазваляе па-новаму прачытаць “застарэлыя хваробы” беларускай культуры” (Н.Пазняк). І далей даследчыца працягвае: “Касмапалітычная арыентацыя эстэтыкіпостмадэрнізму выяўляецца ў аповесці праз размыканне кодаў беларускагабілінгвізму пры дапамозе старонняга кампаненту – нямецкай мовы і “псеўданямецкай”свядомасці галоўнага героя Гюнтэра Вальдхофа” [32, с. 6].
Катэгорыя гульніпакладзена ў аснову і “Натуральнай афарбоўкі” А. Бахарэвіча. Тэкст “Натуральнайафарбоўкі”, па словах Н. Пазняк, уяўляе сабой “інтэрактыўную прастору звандруючымі вобразамі і сюжэтамі”. І далей даследчыца працягвае: “З першагапогляду твор тыпова постмадэрнісцкі, калі не казаць пра пост-постмадэрнізм, боінтэртэкст рамана разбурае катэгорыі ўжо самога постмадэрну” [32, с. 6]. Пажанру раман блізкі да антыўтопіі, “які праз выкарыстанне катэгорыіпостмадэрнісцкай “гульні” ў тэксце таксама дэканструіруецца” [32]. Н. Пазнякзнаходзіць у творы алюзіі да раманаў К. Замяціна “Мы” і “Замка” Ф. Кафкі, інават “Сталкера” А. Таркоўскага. Імя галоўнага героя – Стах, паводлеінтэртэксту, адсылае да “культавага” твора беларускай літаратуры “Дзікаепаляванне караля Стаха” У. Караткевіча.
Н. Пазняк лічыць А.Бахарэвіча адным з самых перспектыўных сучасных беларускіх пісьменнікаў:«На нашу думку, у асобе Альгерда Бахарэвіча сучасная беларуская літаратуранабывае новае светабачанне, якое адпавядае ўсім правілам і канонам эстэтыкіпостмадэрнізму, а таксама працягвае лепшыя традыцыі нацыянальнай прозы” [32, с.6].
Творчасць Зм. Вішнёва Н.Пазняк прапануе разглядаць у рэчышчы постмадэрновага канцэптуальнага мастацтва.Канцэптуалізм як уласна-нацыянальную форму рускага літаратурнага постмадэрнізму,што не мае прамых аналагаў у свеце, прапануе вылучаць І. С. Скарапанава [30].
Катэгорыя “гульні” ўканцэптуалізме мае “…пазатэкставы “тэатралізаваны” характар, што выяўляе іміджаўтара, праз які патрэбна ўспрымаць яго творы” [30, с. 60]. У сучаснай рускайлітаратуры найбольшую вядомасць як канцэптуаліст атрымаў Дз. Прыгаў, якістварыў парадыйныя вобразы эпігона, бяздарнасці, настаўніка, графамана, што аб’ядноўваюццаў адно цэлае множнасцю псеўдааўтарска-персанажных масак, што выкарыстоўваюццаДз. Прыгавым.
Зм. Вішнёў – аўтар тэорыі“афрыканізацыі” беларускай літаратуры. Канцэпт “Афрыкі”, пададзены ў шматлікіхвершах Зм. Вішнёва, відавочна адсылае да дзіцячай казкі К. Чукоўскага, выступаеў якасці жаданай мары.
Жанр сваіх вершаў Зм.Вішнёў вызначае як “афрыкозы”. “Захапленнем афрыканскімі прасторамі тлумачыццаі населенасць паэтычных тэкстаў Вішнёва рознымі экзатычнымі для Беларусіпрадстаўнікамі флоры і фауны: кракадзіламі, зебрамі, папугаямі, змеямі,бегемотамі, маскітамі, кактусамі, кіпарысамі” (Н. Пазняк). Зм. Вішнёўарганізаваў таксама перформенную каманду “Спецбрыгада афрыканскіх братоў”.
Зм. Вішнёў стварыў сабетаксама канцэптуальны імідж самага скандальнага і эпатажнага сучаснагабеларускага літаратара, пра што гаворка ішла вышэй.
Гульнёвы пачатак уласцівыі прозе Зм. Вішнёва: “Сон у сне” аповесці “Франтавы атрамант” дэманструе гульнюз персанажна-аўтарскімі маскамі самога сябе.
Адной з першых постмадэрнісцкіхспроб літаратурнай дэканструкцыі сучаснай беларускай рэчаіснасці можна назвацьраман Зм. Вішнёва “Трап для сусліка, або некрафілічнае даследаванне аднаго відугрызуноў” (пры ўсёй спрэчнасці яго мастацкіх якасцей). Н. Пазняк называе яго і“самым “эгацэнтрычным” творам Зм. Вішнёва на сённяшні дзень” [32]. Па структурыраман уяўляе сабой дзённікавыя запісы, успаміны і ўражанні, якія аб’ядноўвае ўадно цэлае асоба аўтара. “Пісьменнік, карыстаючыся ўласным досведам, ствараесвоеасаблівы міф пра сваё жыцце і жыццё сучаснага беларускага літаратурнага асяроддзя,а таму героямі эпізодаў твора становяцца рэальныя пісьменнікі, крытыкі і простатворчыя людзі, з якімі сутыкаецца галоўны герой, ён жа Зміцер Вішнёў, ён жаЗмій Віш” (Н. Пазняк).
Адной з паказальных рысаўпостмадэрнізму з’яўляецца эксперымент: і ў галіне жанру, і ў галіне зместу, і ўгаліне рытмікі, строфікі. На думку І. Ільіна, літаратурны постамадэрнізмдваццатага стагоддзя працягнуў слоўныя эксперыменты мадэрнізму і авангардызму[33].
Найбольш у гэтым напрамкувылучаецца творчасць В. Жыбуля, самага вядомага беларускагапаэта-паліндраміста. Паліндром, як своеасаблівая літаратурная гульня, заснаванына спалучэнні слоў, што павінны прачытвацца злева направа і справа налева.Першы паліндрамічны верш у беларускай літаратуры “Я і лаза і азалія” належыцьРыгору Крушыне. Але В. Жыбуль пайшоў значна далей у стварэннітэкстаў-“патрыётаў”, бо перакласці паліндром немагчыма: пісьменнік напісаўпершыя ў нашай літаратуры паліндрамічныя паэмы “Рогі гор”, “Кацёл клёцак” і“Палігон ног і лап”:
Арэол…О, эра!
Рухі віхур…
Рогі гор-
гора дарог.
Дом мод…
Лёсы сёл…
Тэмы мэт..
Мэты тэм...[34, с. 7]
Акрамя таго, аўтарству В.Жыбуля належыць таксама першае паліндрамічнае апавяданне “Хам у думах”.
Яшчэ адным з напрамкаў творчыхпошукаў В. Жыбуля, з’яўляецца стварэнне так званых “графічных” (“фігурных”)вершаў, радкі якіх размяшчаюцца так, што нагадваюць пэўныя фігуры ці іх абрысы.В. Жыбуль прапануе тэрмін “візуальная паэзія” [35, с. 107]. Сам паэт у артыкуле“Кароткая гісторыя беларускай візуальнай паэзіі” падрабязна праааналізаваў гэтуз’яву ў гісторыі літаратуры. Традыцыю напісання фігурных вершаў ваўсходнеславянскай паэзіі паспачаў С. Полацкі. Сёння да візуальнай паэзіізвяртаюцца В. Аксак, Л. Сільнова, С. Мінскевіч, А. Глобус і інш. Ствараючы“фігурныя” вершы (“Плюмбікон”, “Горны тэхнапейзаж”, “Трансфіліпуцыя”, “Хвостанаконды”), Зм. Вішнёў, з аднаго боку, працягвае традыцыі беларускайлітаратуры, а з другога, эксперыменты сюррэалізму.
Н. Пазняк падкрэслівае:“Мастацкая правакацыя і канцэптуальная гульня з аўдыторыяй, заснаваная на зменеаўтарскіх масак, адрозная рыса жыцця і творчасці Зм. Вішнёва” [32, с. 6].
Пошукі новых формуздзеяння на чытача прыводзяць пісьменнікаў да эксперыментаў з тэкстам нафармальным і змястоўным узроўні, сінтэза розных відаў мастацтваў.

Спіс выкарыстаныхкрыніц
1. Эшкілев, В. Дискурс неомодернізму у сучасній українськійлітературі. Енциклопедія Української Літератури [Тэкст] / В. Єшкілев //Украинский Литературный Портал / www.proza.com.ua
2. Неоавангардиские течения в зарубежной литературе 1950-60гг. [Текст]: сборник статей. – М.: Прогресс, 1982. – 354 c.
3. Руднев, В. Словарь культуры xx века: ключевые понятия итексты [Текст] / В. Руднев. – М.: Аграф, 1997. – 384 с.
4. Пазняк, Н. Авангардысцкая у-топія [Тэкст] / Н. Пазняк //ЛіМ. – 2006. – 1 снежня. – С.13
5. Шчур, М. Роскіт і заняпад беларускага літаратурнагаавангарду [Тэкст] / М. Шчур // Анталогія сучаснага беларускага мыслення. – СПб.: Невский Простор, 2004. – 782 с.
6. Барысевіч, Ю. Кароткая гісторыя «Бум-Бам-Літа» [Тэкст] /Ю. Барысевіч // Крыніца, 2001. – № 10. – С.3 – 41.
7. Мінскевіч, С. Прастора “Задзір’е” [Тэкст] / С. Мінскевіч// Тэксты. – 2004. – № 1. – С.125 – 132.
8. Галубовіч, Л. Кулуары [Тэкст] / Л. Галубовіч // ЛіМ. –2007. – 19 студзеня. – С. 16.
9. Вішнёў, З. Штабкавы тамтам [Тэкст] / З. Вішнёў. – Мн.:Маст. літ., 1998. – 94 с.
10. Вішнёў, З. Тамбурны маскіт [Тэкст] / З. Вішнёў – СПб.:Невский Простор, 2001. – 254 с.
11. Васючэнка, П. Сарамяжлівы клёкатамус [Тэкст] / П.Васючэнка // Вішнёў З. Штабкавы тамтам. – С. 7.
12. Багдановіч, І. Э. Авангард і традыцыя [Тэкст] / І.Багдановіч – Мн.: Бел. навука, 2001. – 387 с.
13. Жыбуль, В. Дыяфрагма [Тэкст] / В. Жыбуль. – Мн.:Логвінаў, 2003. – 37 с.
14. Портрет в зеркалах: Антонен Арто [Текст] // Иностраннаялитература. – 1997. –№ 4. – 226 с.
15. Кісліцына, Г.М. “Постмадэрновы” чалавек у беларускайлітаратуры [Тэкст] / Г. Кісліцына // Весці НАН Бел. Серыя гум. навук. – 2004. –№1. – С. 96 – 102.
16. Лиотар, Ж. Ф. Заметки о смыслах “пост” [Текст] / Ж.Лиотар // Иностранная литература. – 1994. – №1. – С. 56 – 60.
17. Шаўлякова, І. Сентыментальнае паляванне, або У крытычныхсутарэння [Тэкст] / І. Шаўлякова. – Мн.: Дзяржаўнае прадпрыемства «Дом прэсы»,2000. – 96 с.
18. Акудовіч, В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю[Тэкст] / В. Акудовіч // Фрагменты. – 1999. – № 3 – 4. – С. 213 – 251.
19. Булгакаў, В. Блізіня нуля [Тэкст] / В. Булгакаў // Архэ.– 1999. – № 4. – С. 14-19.
20. Акудович, В. Откровения крёстного отца Бум-Бам-Лита[Текст] / В. Акудович // Понедельник. – 2001. – № 6. – С.6.
21. Мінскевіч, С. Да пытання фармалогіі Бум-Бам-Літа [Тэкст]/ С. Мінскевіч // Тэксты. – 2007. – № 3. – С. 143 – 148.
22. Кісліцына, Г. “Бум-Бам-Літ”, Акудовіч рабэ Леў [Тэкст] /Г. Кісліцына // Крыніца. – 2001. – №10. – С. 132– 144.
23. Рагойша, В. П. На шляху да Парнаса: даведнік маладогалітаратара [Тэкст] / В. Рагойша. – Мн.: Маст. літ., 2003. – 158 с.
24. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава. –Мн.: Рэд. час. «Крыніца», 1998. – 336 с.
25. Галубовіч, Л. Сны Ігара Бабкова, запісаныя Францішкам Эн[Тэкст] / Л. Галубовіч // АRCHE. – 2001. – № 4. – С. 101 – 103.
26. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя: зменакультурнай парадыгмы [Тэкст] / Г. Кісліцына // Studia Bialorutenistyczne. –2007. –№ 1. – С. 203 – 209.
27. Бахарэвіч, А. Пераднаваголняе экспрэс-апытанне “ЛіМа”[Тэкст] /А. Бахарэвіч // ЛіМ. – 2006. – 1 снежня. – С. 13.
28. Гапеева, В. Рэканструкцыя неба [Тэкст] / В. Гапеева. –Мн.: Логвінаў, 2003. – 141 с.
29. Фіцнер, Т. А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры 20стагоддзя: курс лекцый па спецкурсе [Тэкст] / Т. Фіцнер – Гомель.: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2005. – 183 с.
30. Скоропанова, Н. С. Русская постмодернистская литература:новая философия, новый язык [Текст] / Н. Скоропанова – СПб.: Невский Простор,2001. – 416 с.
31. Сін, І. Нуль [Тэкст] / І. Сін. – СПб.: Невский Простор,2002. – 107 с.
32. Пазняк, Н. Spiel aus Бахарэвіч, або Руйнаваннепа-беларуску [Тэкст] / Н Пазняк, К. Байдакова // ЛіМ. – 2006. – 12 мая. – С. 6.
33. Ильин, И. Постмодернизм от истоков до конца столетия:эволюция научного мифа [Текст] / И. Ильин. – М.: Интрада, 1998. – 386 с.
34. Жыбуль, В. Рогі гор [Тэкст] / В. Жыбуль // Культура. –1996. – 2 – 8 ліпеня. – С. 7.
35. Жыбуль, В. Кароткая гісторыя беларускай візуальнай паэзіі[Тэкст] / В. Жыбуль // Тэксты. – 2007. – № 3. – С. 107 – 129.