- Lektsia - бесплатные рефераты, доклады, курсовые работы, контрольные и дипломы для студентов - https://lektsia.info -

Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі

Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і новых. Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай гэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду, так і запазычанні. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г. д. . 3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява поліфункцыянальнасці такіх слоў характарызуецца даследчыкамі як рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем. Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрміналагічным не заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць прыклады азначэння слоў у агульналітаратурных тлумачальных і спецыяльных слоўніках. Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі больш вузкіх паняццяў. У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20—30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў. Утварэнне ж простых (аднаслоўных) тэрмінаў шляхам гэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў займае ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца. Паколькі, як ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам, то наибольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу агульнаўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоўваюцца ў якасці тэрмінаў. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, тэхнічныя тэрміны. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць шматлікія састаўныя тэрміны. . Удзельная вага агульнаўжывальных слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў, характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што, таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі. Значная частка агульналітаратурных слоў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік «прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да ўскладнення семантычнай структуры слова. . Лексічнае значэнне станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця. Канкрэтызацыі яго фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага неалагізма». Важным спосабам выкарыстання лексікі агульналітаратурнай мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з’яўляецца пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў. Перанос значэнняў у стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на ўласныя імёны. . Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў. . У некаторых выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г. д. Частка новых беларускіх тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўсваральныя сродкі беларускай мовы. Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця. Побач з плённымі вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларускіх і іншых славянскіх элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і праблема сінаніміі, варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі дваякага афармлення тэрмінаў. Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыунай выпрацоўцы агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюстроўвае агульнасць рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага жыцця народаў. Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку тэрміналогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з дапамогай розных суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў, некаторая частка — ад асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй утвораных слоў. У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш. Часцей вьйсарыстоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні.