- Lektsia - бесплатные рефераты, доклады, курсовые работы, контрольные и дипломы для студентов - https://lektsia.info -

Кандрат Крапіва — байкапісец. Ідэйная накіраванасць баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках

Байкi у белар. лiтаратуры — сталыя традыцыi. Я.Купала i Я.Колас зрабiлi бел. байку рэалiстычнай народнай. Кандрат Крапiва (К.К.) да жанру байкi звярнууся у 1922г., калi пачау пiсаць па-беларуску. Асаблiвы росквiт К.К.-байкапiсца прыпадае на 1925-1929гг., калi была напiсана большая частка баек. У 1927 г. байкi выйшлi асобнай кнiжкай, якая так i называлася "Байкi9quot;. Крапiва зрабiу байку баявой зброяй белар. сатыры. К.К., як байкапiсцу не трэба было хаваць свае думкi. Яго задача заключалася у тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых i даступных народу вобразау, раскрыць сутнасць той цi iншай жыццевай з'явы. Народны погляд пiсьменнiка на рэчаiснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак i прымавак надавалi мове яго баек народны характар.

У аснове многiх баек К.К. ляжыць прыказка. Напрыклад, "Баба з калес, калесам лягчэй” — байка "Дзед i баба". Выкарыстоуваючы у байках прыказкi, Крапiва у першую чаргу звяртае увагу на мараль. К.К. як байкапiсец прадаужае традыцыю Купалы i Коласа, алiгарычныя вобразы творау якiх узяты з жыццевага свету Беларусi. Крапiва захоувае тыя традыцыйныя характарыстыкi алiгарычных персанажау, якiмi надзяляе iх народ.

Тэматыка сатыры К.К. шырокая i разнастайная. Па тэматыцы байкi К.К. можна аднесцi да маральна-бытавых агульна-грамацкiх, закранаючых мiжнародныя i лiтаратурныя праблемы. Прауда, такi падзел даволi умоуны. Пiсьменнiк чэрпае матэрыялы з жыцця цi з фальклору. Даволi шмат баек прысвечана праблемам мастацтва i навукi ("Дзед i баба"). У свой час пiсьменнiка цiкавiлi мiжнародныя падзеi, пытаннi народнага, культурнага i гаспадарчага будаунiцтва.

Асаблiвае месца у першы перыяд яго лiтаратурнай дзейнасцi займала тэма грамадзкай вайны. Асноунымi сродкамi, якiмi карыстауся К.К., з'яуляецца iронiя, гратэск, карыкатура. Каго б нi брау байкапiсец у якасцi персанажау, ён зауседы мае на увазе чалавечае грамадства. Байкапiсец ставiць персанажау, супраць якiх накiравана байка, у смешнае становiшча i паказвае несумяшчальнасць iх iмкненняу, звычак, паводзiн, учынкау з агульна-прынятымi нормамi маралi, прыстойнасцi, чалавечансцi. Байка канчаецца мараллю. У байцы спалучаюцца бытавыя сцэны, залеукi прыроды, лiрычныя адступленнi, дыялог. Мова байкi блiзка да гутарковай. Байка пiшацца вольным вершам.

Многiя баячныя вобразы, створаныя К.К., сталi лiтаратурнымi тыпамi, а канцоукi баек — крылатымi выразамi. Байкапiсец шырока карыстаецца характэрнымi для народнай мовы зваротамi.

Вядомы драматург, сатырык, байкапiсец, ён дауно заваявау прызнанне i лiтар. аутарытэт. Байкi, напiсаныя у 1922-25гг. — шмат у чым класiчныя узоры калючай, задзiрiстай, часам вельмi несправядлiвай у сваiх аценках маладнiкоускай паэзii. Сатырычны дыяпазон баек быу шырокi — даставалася у iх сусветнай буржуазii, польскiм панам, пiсьменнiкам старэйшага пакалення.

”Дыпламаваны баран". Само слова "баран” стала сiнонiмам тупасцi i разумовай абмежаванасцi. Але ад жывел розуму нiхто не патрабуе. На гэтых рысах, спрадвеку замацаваных за баранам, пабудавана гэта байка (1920). Смешна тое, што не маючы розуму, баран вырашыу здабыць сабе славу iлбом. Што нi гаварыць, а ён у яго быу трывалы. Iронiя тут вынiкае у падтэксту. Баран сапрауды заслужыу дыплом галавою. Толькi не розумам, а iлбом. Рознiцу памiж тым, хто `н у сапрауднасцi, яму растлумчыла кошка, кажучы "што заслужыу ен свой “дыплом” не галавою, аiлбом".

Кандрат Крапіва — байкапісец. Ідэйная накіраванасць баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках

Пра адметную асаблівасць і байкі як жанру, і сваёй творчасці таксама найлепш сказаў сам байкапісец і драматург Кандрат Крапіва, растлумачыўшы да ўсяго і сэнс свайго псеўданіма:

Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Кандрат Крапіва (K.K. Атраховіч) паставіў перад сабой мэту "ўмяшацца ў жыццё і сёе -тое ў ім падправіць". Кожны творца тую ж самую мэту рэалізуе і той жа мэты дасягае па-свойму, адпаведнымі яго таленту сродкамі. Для Кандрата Крапівы такім сродкам, дзейснай зброяй, здольнай патрапіць ва ўсё і ўсіх, што патрабуе ўмяшання і выпраўлення, з'яўляецца сатыра — злы, здзеклівы смех. А жанры, у якіх гэтай зброяй можна патрапіць у"дзесятку9quot;, — фельетоны, памфлеты, сатырычныя вершы і байкі. Абібокі, прыстасаванцы, падхалімы, п'яніцы, махляры, самаўпэўненыя і пыхлівыя дурні — вось аб'екты крапівінскага таленту. Дурань перастае быць ваяўнічым і небяспечным, калі яго дасціпна высмеяць.

Аднак байка да ўсяго яшчэ і філасофскі жанр. Мудрасць у байцы выяўляецца не наўпрост, а іншасказальна — алегарычна. Алегорыя — іншасказанне, перадача думкі і абстрактных паняццяў праз прадмет (адушаўлёны ці неадушаўлёны) ці слоўна-вобразны знак: хітрасць — праз вобраз лісы, упартасць — праз вобраз асла. Раскрыць алегарычны сэнс байкі — гэта і значыць акрэсліць яе ідэйную накіраванасць.

У вобразе дыпламаванага Барана сатырык высмеяў ваяўнічую шэрасць і дурасць, ахвочую да розных знешніх "атрыбутаў9quot; яе "выключнасці9quot;: званняў, дыпломаў, пасад, чыноў. У вобразе махальніка Іванова — самую агідную якасць чалавека: страту чалавечай годнасці, халуйства і падхалімства. У вобразе Бабы, што стала "памагаць. седзячы на возе", — бюракратаў, якія пазашываліся ў кабінетах і з усяе сілы імкнуцца пераканаць усіх у сваёй кіпучай дзейнасці, а на самай справе толькі перашкаджаюць працаваць іншым. Яны — пухіры на целе народа, яго крывасмокі. Без такіх бы "каня як чорт панёс", а з імі — воз ні з месца.

У вобразе саманадзейнага Каня ўвасоблены "да славы прагныя, ды вузкія ў плячах". Такія не ўсведамляюць свайго бяссілля і нікчэмнасці, а вінавацяць усіх навокал ці абставіны, якія быццам перашкаджаюць рэалізаваць іх "выключнасць9quot; і "геніяльнасць9quot;.

У вобразе ганарыстага Парсюка паказана ўся небяспечнасць пыхлівых і ганарыстых, бо такія пазбаўлены самакрытыкі, здольнасці бачыць, "што ў самога на лычы". Затое "ганарыстыя парсюкі" вельмі падазроныя, помслівыя: "і так ён Падсвінака грызянуў, што той за сажняў пяць адскочыў".

У вобразах палітычнай байкі "Сава, Асёл ды Сонца" сатырык "праўду едкіх слоў" адрасаваў не толькі фашысцкім совам і іх хаўруснікам. У байцы наогул паказана барацьба дабра са злом. Перамога ў барацьбе (у тым аптымізм пісьменніка) абавязкова будзе належаць дабру рана ці позна, бо, "каб Сонца засланіць, вушэй асліных мала".

I ўсё ж камічнага эфекту, такога, каб "рагатала ўся Беларусь" (як пра тое сказаў Іван Навуменка ў артыкуле, прысвечаным крапівінскаму таленту), сатырык дасягае толькі, спалучыўшы трапнасць і загадкавасць алегорыі з выдатна створанай камічнай сітуацыяй.

Байка — эпічны жанр. Нездарма яе справядліва лічаць сатырычнай камедыяй у мініяцюры. A ў камедыі, як і ў любым драматычным творы, аснова, па словах самога ж Крапівы, — гэта канфлікт. Без яго твор разваліцца. I для байкі як сатырычнай камедыі ў мініяцюры вельмі важна камічная сітуацыя на трывалым падмурку канфлікту, што вырашаецца й праз маналогі, а часцей — дыялогі.

Камічная сітуацыя — гэта тая, у якой "героі9quot; вымушаны выявіць самыя ганебныя свае якасці, бо там для іх ужо падрыхтавана "пастка9quot;, не трапіць у якую можна толькі "апублікаваўшы9quot; ўсе свае "даброты9quot;. Каб пякучка-крапіва змагла папячы рукі-ногі "многім абармотам", трэба ім палезці "за агуркамі". Кандрат Крапіва —геніяльны майстар і канфліктаў у творах, і камічных сітуацый.

Нагадаем толькі самыя кульмінацыйныя моманты камічных сітуацый некаторых баек Кандрата Крапівы і вызначым іх ролю ў дасягненні мэты пісьменніка "сёе-тое ў жыцці паправіць".

Але тут здарыўся скандал:

Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі,

I затрымаўся ён аж ледзь на жываце.

"Да славы прагныя ды вузкія ў плячах" найлепш выяўляюцца менавіта ў справе, у сітуацыі ўлады, на пасадзе. I тады ўсім становіцца відавочна, што кароль жа голы! Відавочна, што вялізны хамут не мог затрымацца на іх шыі, што воз, якога яны так праглі, нельга пацягнуць з хамутом на жываце.

І наш Асёл за працу ўзяўся шчыра:

Як можна вушы свае шырай

Ён растапырыў распластаў

І проці Сонца стаў.

Праўда, дабро непераможныя, і ўсе намаганні "Сонца засланіць" аслінымі вушамі — марныя.

. Вось толькі сядуў каляіну,

Плячом пад кола таркану

I к чорту воз перавярну.

Сіле можа супрацьстаяць толькі большая сіла, а "пад кола Жаба не падлазь" — такая філасофія байкі.

I дзіва дзіўнае было там цэлай часці,

Што можна з халастых ды ўсе пяць куль папасці.

Падхалімства, як і зло наогул, — бязмежнае, у падхалімаў няма ніякіх прынцыпаў, маралі.

I вось за дурасць гэту

Яго вучоным раз празвалі нейк на смех,

А каб двара не перабег,

На шыю прывязалі мету.

Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца.

Дурасць і тупасць самі па сабе не існуюць. Яны заўсёды ў пары з пыхай, высакамер'ем — псіхалагічна тонка заўважыў сатырык. I заадно папярэдзіў, што вялікая небяспека ідзе не ад бараноў, а ад бараноў дыпламаваных, не ад дурасці і шэрасці, а ад дурасці ваяўнічай.

Ці верыце яшчэ вы, мілыя мае?

Ён (Казёл) нават малако даe.

Падхалімства, пратэкцыянізм, дыктатура — таксама "жывёлы з аднаго хлява". Мэты іх вядомыя, для дасягнення іх не грэбуюць ніякімі сродкамі і на ўсё гатовы тыя, што вядуць казла да ўлады. Яны будуць пець яму гімны і запэўніваць усіх, што ён нават малако дае.

Сатырык папярэджвае, што ў падобных сітуацыях, каб не стаць заложнікам інтрыг, шарлатанства жывёл "з аднаго хлява", важна ўсведамленне, што малако "лепей кароўе".

Кампазіцыйна і бытавыя, і палітычныя байкі складаюцца з дзвюх частак: апавядальнай, у якой эфект камізму дасягаецца камічнай сітуацыяй і алегарычнымі вобразамі, і маралі, вываду. Адметнасцю гэтай часткі крапівінскіх баек з'яўляецца трапна сфармуляваная філасофія. Многія ўдалыя, ёмістыя вобразныя выслоўі сатырыка сталі крылатымі: "Каб Сонца засланіць, вушэй асліных мала", "Другі Баран ні "бэ9quot; ні "мя9quot;, а любіць гучнае імя", "Як ты свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч", "Кіраваць-то ты кіруй, ды не вельмі тузай"; "да славы прагныя, ды вузкія ў плячах", "памагаць, седзячы на возе".

Виртуальный музей "Золотые имена Республики Беларусь"

Кандрат Крапіва (1896 - 1991)

Кандрат Крапіва (сапр.: Кандрат Кандратавіч Атраховіч) - беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Нарадзіўся будучы пісьменнік 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок. Потым, з уласцівым яму гумарам, Кандрат Крапіва зазначыць: “У сям’і майго бацькі, Кандрата Міхайлавіча Атраховіча, гэта была выдатная падзея: нарадзіўся наследнік. ” Нягледзячы на тое, што спадчына была зусім невялікая, бацьку Кандрата ўсё ж хваляваў яе лёс, бо з васьмярых братоў і сясцёр, што нарадзіліся раней за Кандрата, у жывых засталіся толькі дзве сястры, ды і тое, адна з іх хутка памерла. Як зазначыў далей Кандрат, “. каб застрахаваць мяне ад такога ж лёсу, бабулькі параілі даць мне імя майго бацькі. Так і стаў я на ўсё жыццё Кандратам Кандратавічам. ”

Далей было самае звычайнае, тыповае для таго часу жыццё вясковага хлопчыка: спачатку яго насілі на поле ў калысцы, потым ён сам хадзіў, “учапіўшыся за матчын падол. ”, затым пасвіў свіней, кароў, у чатырнаццаць год пайшоў за плугам, пачаў касіць. Ды і адукацыю ён атрымаў самую звычайную: у сем год пайшоў у царкоўнапрыходскую школу, праз чатыры гады яе скончыў, навучыўшыся чытаць, пісаць, лічыць. “Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго”.

Можа, так і застаўся б будучы пісьменнік малаадукаваным чалавекам, каб не адзін трагічны выпадак: памерла яго маці. Бацька вырашыў ажаніцца другі раз. Новая сям’я, новая гаспадарка, новы нашчадак. Кандрату нічога не застаецца, як “ісці ў людзі”, працягваць далей сваю адукацыю. І вось, пасля гадовага перапынку, ён зноў у школе: апошні клас народнага вучылішча ў мястэчку Узда. У наступным годзе – другі клас чатырохкласнага вучылішча ў мястэчку Стоўбцы. Вучоба давалася даволі лёгка, але . “на гэтым і абмяжоўваўся мой культурны рост”. І вось тут даволі характэрная, тыповая карціна парушаецца: цяга да асветы бярэ верх, і Кандрат, правучыўшыся два гады, пакідае Стоўбцы і паступае ў такое ж вучылішча ў Койданаве. Паміж гэтымі вучылішчамі было адно маленькае, але істотнае адрозненне: у Койданаве была багацейшая бібліятэка. Тут Кандрат старанна вучыцца і шмат чытае. Да гэтага ж часу адносяцца і першыя спробы пяра: шаржы на сяброў і вершы, прасякнутыя “сусветнай тугой”. Ён нават дасылае адзін з такіх вершаў у часопіс, але. Атрымаўшы адмоўны адказ, юнак пакідае займацца гэтай справай на цэлых восем гадоў.

У 1913 годзе Кандрат закончыў койданаўскае вучылішча, але не атрымаў ніякай спецыяльнасці. Усё лета ён працаваў на гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям’і. Трэба было думаць, як жыць далей: у бацькі было няшмат зямлі, няма чаго было разлічваць на ўласны куток, на свой надзел. Восенню, пазычыўшы ў суседа тры рублі, Кандрат накіраваўся ў Мінск, здаваць экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. Здаў экзамены і, шчаслівы, вярнуўся дадому, але быў ужо кастрычнік, таму ён не змог уладкавацца на працу (не было свабодных месцаў). Таму зімой і вясною ён ездзіў з бацькам на заробкі. Восенню 1914 года яго накіравалі настаўнічаць у в. Мнішаны. Але працаваць тут давялося толькі адзін школьны сезон.

З 1914 года пачалася першая сусветная вайна Была аб’яўлена мабілізацыя, дарослых мужчын бралі ў армію і пасылалі на фронт. Дайшла чарга і да Кандрата. Яго накіравалі ў школу прапаршчыкаў у Гатчыне, з якой, праз тры месяцы, ён выйшаў маладым афіцэрам. “Аб гэтым сведчылі не столькі мае вайсковыя веды, колькі новае абмундзіраванне, рэвальвер у кабуры і шашка пры баку, якая з непрывычкі замінала мне хадзіць”. Затым быў фронт у Румыніі. Будучы пісьменнік даслужыўся спачатку да паручніка. А потым і да капітана.

Восенню 1917 г. малады афіцэр захварэў на брушны тыф. Хутка адбылася і Кастрычніцкая рэвалюцыя. Пачаліся значныя перамены: улады імкнуліся даць людзям адукацыю. Усе настаўнікі былі дэмабілізаваны. Дайшла чарга і да Атраховіча. У лютым 1918 г. ён вярнуўся ў родную вёску. А ў лістападзе 1918 года пачаў настаўнічаць у вёсцы Каменка.

У гэты ж час адбываецца даволі значная падзея ў жыцці самога Кандрата: ён ажаніўся з дзяўчынай са сваёй вёскі, Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які пражыў зусім нядоўга.

Праз невялікі час зноў мабілізацыя. На гэты раз у рады Чырвонай Арміі. Служыў у Мінску, у розных часцях, найбольш – у школе па падрыхтоўцы малодшага каманднага саставу.

У 1921 г. Кандрат Кандратавіч зноў пачынае пісаць. Ён дасылае свае творы ў газету “Красноармейская правда”. Гэта былі нататкі, фельетоны, вершы ў гумарыстычным, сатырычным плане. Спачатку пісаў на рускай мове, а потым, прачытаўшы ў “Савецкай Беларусі” твор на беларускай мове, паспрабаваў напісаць. Атрымалася. Прынёс свой верш у рэдакцыю.

Менавіта з гэтага часу пачынаецца творчая біяграфія Крапівы.

У кастрычніку 1923 года скончыўся тэрмін службы ў Чырвонай Арміі. Зноў дэмабілізацыя. І перад Кандратам паўстае пытанне: “На што жыць?”

Кандрат вяртаецца на радзіму, у в. Нізок, маючы сталы намер асесці на зямлі. Але лёс вырашыў інакш: у бацькі Кандрата памерла другая жонка, і ён ажаніўся трэці раз. “Новая мачыха з усёй рашучасцю” пачала імкнуцца да таго, каб “выжыць” астатніх нашчадкаў. Восенню 1924 года Крапіва пакінуў непрыветлівую бацькоўскую хату і перабраўся ў суседнюю вёску Астравок, настаўнічаць, вучыць вясковых дзяцей грамаце. Спраў было шмат, і Крапіва амаль закінуў літаратурную дзейнасць. Але школьная праца не давала вялікага прыбытку, і Крапіва вырашыў перабрацца ў Мінск. Здарылася гэта ў маі 1925 года. Сябры-пісьменнікі дапамаглі яму ўладкавацца інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры. Гэта работа была вельмі карыснай для пісьменніка. Але сам Кандрат Крапіва адчуваў, што ведае ён яшчэ недастаткова, у ведах ёсць значныя прагалы. І ў 1926 годзе ён паступае ў БДУ, на літаратурна-педагагічнае аддзяленне.

Пісьменнік старанна вучыўся і адначасова займаўся навукова-даследчай працай. У 1930 г. ён заканчвае БДУ і атрымлівае дыплом. З гэтага часу Кандрат вырашае займацца літаратурай. Кола інтарэсаў акрэслілася даволі выразна: гэта сатырычныя вершы, творы, п’есы і, безумоўна, байкі. Менавіта ў гэтыя часы Кандрат Крапіва паспрабаваў сябе ў ролі драматурга.

Да сярэдзіны 30-х гадоў, а дакладней – к 1934 г., калі з першай п’есай выступіў Кандрат Крапіва, беларуская савецкая драматургія дасягнула дастаткова высокага узроўню. Наша драматургія перастала быць набыткам толькі нацыянальнай культуры: пачынаючы з 20-х гг. беларускую п’есу можна было сустрэць на сцэнах тэатраў братніх рэспублік і нават за мяжой краіны.

Прыход Кандрата Крапівы ў драматургію быў абсалютна заканамерным. Але сам пісьменнік не выключае і момантаў выпадковасці. Ён успамінае: “Пачалося з таго, што мяне папрасілі перакласці на беларускую мову п’есу Д. Фанвізіна “Недаростак”. І мне, натуральна, было цікава паглядзець, наколькі ўдалым атрымаўся пераклад. У вуснах акцёра, справядліва думаў я, фальш аўтарскага слова, у дадзеным выпадку майго, павінна адчувацца асабліва. І я зачасціў на рэпетыцыі. Вось тут і “зачапілі” мяне, прапанаваўшы самому напісаць п’есу”. Да гэтага трэба дадаць і яшчэ адзін пабуджальны фактар: прыняцце Саветам Народных Камісараў Беларусі пастановы ад 28 мая 1933 года “Аб арганізацыі сярод пісьменнікаў і драматургаў БССР конкурсу на лепшыя драматургічныя творы”. Конкурс меў на мэце некалькі задач. Важнейшая з іх была, натуральна, задача папаўнення рэпертуарнай скарбонкі высокамастацкімі п’есамі. Але арганізатары конкурсу не абмяжоўваліся задавальненнем тоймінутных клопатаў, яны дбалі і пра будучае. Менавіта таму прыняццю пастановы папярэднічала беспрэцэдэнтна шырокая падрыхтоўчая праца, якая працягвалася звыш года. Гэты год газеты не без падстаў назвалі годам штурму драматургічных вышынь. У конкурсе спаборнічала звыш сямідзесяці п’ес, сярод аўтараў якіх “чыстыя” драматургі складалі менш адной трэці. Паэты, празаікі, публіцысты вырашылі далучыцца да штурму суседніх жанравых вышынь, бачачы ў гэтым свой грамадзянскі абавязак. Уся пісьменніцкая арганізацыя Беларусі цэлы год жыла адным клопатам, аднымі памкненнямі: праводзіліся спецыяльныя нарады з удзелам рэжысёраў і акцёраў, наладжваліся ўсебаковыя абмеркаванні лепшых драматычных твораў на сходах, на старонках часопісаў і газет. Апрача ўсяго іншага, упершыню за паслярэвалюцыйныя гады вялікая ўвага была ўдзелена матэрыяльнаму стымуляванню ўдзельнікаў конкурсу: устанавілі аж восем прэмій. Не дзіўна, што вынікі аказаліся вельмі прыемнымі: некаторыя конкурсныя творы вызначаліся не толькі разнастайнасцю тэматыкі і праблематыкі, але і высокім мастацкім узроўнем. Драма “Канец дружбы” першай прэміі не атрымала. Але яна была ўзнагароджана дыпломам другой ступені. Да таго ж, гэта п’еса стала пачаткам вялікай дружбы паміж драматургам і тэатрам. Упершыню на практыцы пазнаёміўшыся з законамі сцэны, Кандрат Крапіва зразумеў, што, як бы ні адрозніваліся яны ад прывычных і дастаткова засвоеных ім законаў белетрыстыкі, ён здолее пераадолець творчы бар’ер.

Самыя першыя крокі Кандрата Крапівы ў драматургіі былі пазначаны арыгінальнасцю, самастойнасцю, яго голас не згубіўся ў драматургічным хоры, а загучаў чыста, магутна, непаўторна. Яго адметны талент адразу ж быў заўважаны ўсесаюзнай грамадскасцю.

Драма “Партызаны” (1937) атрымалася арыгінальнай, з усімі адзнакамі свежасці, нягледзячы на тое, што ў ёй няма амаль нічога новага ў параўнанні з іншымі творамі таго часу. І разгадку мы можам знайсці ў тым, што па-першае, у творы мы маем пэўныя накіды асноўных характараў п’есы, а па-другое – ужо ў самым пачатку дакладна пазначаны многія канфліктныя вехі, па якіх можна меркаваць пра сутнасць сутыкненняў і супярэчнасцей паміж героямі п’есы. Справа ў тым, што драматург, імкнучыся кампенсаваць недахоп арыгінальнага фактычна-гістарычнага матэрыялу, рашуча перавёў сюжэтныя сутыкненні ў рэчышча маральных калізій, якія ў творах яго папярэднікаў амаль не сустракаліся. Майстэрства драматурга к гэтаму часу было дастаткова высокім, каб справіцца з пастаўленымі задачамі.

Драматургічны талент Кандрата Крапівы мужнеў хутка. Першыя п’есы ўспрымаліся як пралог да нечага важкага, глыбіннага. Такі твор – бліскучая сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнім” (1939). Гэта быў адзін з самых вялікіх поспехаў беларускай савецкай драматургіі. Кандрат Крапіва рашуча кінуўся дапамагаць умацаванню разумнага ў грамадскіх узаемаадносінах. Прага актыўнага ўмяшання ў жыццё была ўласціва Кандрату Крапіве яшчэ ў пачатку яго творчага шляху. І на гэты раз – пры напісанні камедыі “Хто смяецца апошнім” – яна адыграла сваю плённую ролю. Народны артыст СССР Леанід Рахленка, які з’яўляўся адным з пастаноўшчыкаў камедыі ўспамінаў, колькі намаганняў спатрэбілася аўтару і калектыву БДТ-1 для таго, каб камедыя “Хто смяецца апошнім” убачыла святло рампы. Шлях для дасягнення гэтай мэты быў абраны адзіна правільны: п’есу сталі прапагандавць на ўсіх узроўнях. Завяршылася кампанія чытаннем п’есы ў ЦК Кампартыі Беларусі, дзе канчаткова вырашыўся яе лёс: п’еса ўключалася ў рэпертуар. Больш таго, камедыю вырашылі паказаць на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве.

З 1932 па 1936 г. Кандрат Крапіва працаваў у часопісе “Полымя рэвалюцыі” загадчыкам аднаго з раздзелаў.

І вось наступае пераломны для Беларусі 1939 год. Кандрат Крапіва зноў мабілізаваны. На гэты раз ён дапамагаў Заходняй Беларусі ўз’яднацца з Усходняй.

Зімой 1939 – 1940 г., марознай і жудаснай, пісьменнік прымае ўдзел у фінскай вайне. Пасля гэтага ён працуе ў рэдакцыі франтавой газеты “Красноармейская правда”.

1941 год. Пачатак другой сусветнай вайны.

Вайна патрабавала ад пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, кампазітараў змянення накірунку і зместу творчасці. Галоўнае месца пачала займаць тэма патрыятызму, адданай любові да радзімы, нацыянальнай годнасці савецкіх людзей. Ужо ў першыя дні вайны былі апублікаваны глыбока патрыятычныя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, Пятруся Броўкі, Максіма Танка і інш. У тую суровую гадзіну беларуская проза і паэзія апраналася, без прымерак, у ваенныя шынялі.

Вялікая Айчынная вайна для Кандрата Крапівы была чацвёртай, на якой яму давялося быць. У першы ж дзень вайны ён знаходзіўся ў часці, да якой быў прыпісаны – на гэты раз у рэдакцыі франтавой газеты “Красноармейская правда”. “Мне давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска фашысцкімі вырадкамі, у выніку якой быў разбураны і дом, у якім я жыў. 25 чэрвеня з болем у сэрцы я пакінуў ахоплены полымем родны горад, не ведаючы нічога пра лёс сям’і, якая знаходзілася ў шасцідзесяці кіламетрах ад Мінска, з трывогай думаючы аб старшым сыне Барысе, які быў у арміі і к пачатку вайны знаходзіўся на савецка-польскай граніцы. Месяцы праз тры я даведаўся, што мая сям’я з некалькімі іншымі сем’ямі пісьменнікаў на выпадковай грузавой машыне паехала на Усход. Пасля кароткага прабывання ў Новых Бурасах, Саратаўскай вобласці, яна выехала ў Уральск, дзе ў той час знаходзіўся беларускі тэатр імя Якуба Коласа” – так прыпамінае свой ваенны час Кандрат Крапіва. Разам са звесткай пра сям’ю прыйшла і сумная вестка пра смерць выдатнага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, што памёр у цяплушцы па дарозе ў Уральск.

У рэдакцыі “Красноармейскай правды” Кандрат Крапіва быў усяго некалькі дзён. Па рашэнні Палітупраўлення арміі пачала выдавацца франтавая газета “За Савецкую Беларусь”, адказным рэдактарам якой быў Міхась Лынькоў, а супрацоўнікамі – многія беларускія пісьменнікі і паэты: Ілля Гурскі, Пятро Глебка, Пімен Панчанка, А. Стаховіч, В. Барысенка. Пазней да іх далучыліся Пятрусь Броўка, Максім Танк, Алесь Кучар.

“Спачатку наша група – Міхась Лынькоў, Ілья Гурскі, Васіль Барысенка і я – выпускалі газету “За Савецкую Беларусь”. У нас была паходная друкарня, увесь тыраж круцілі ўручную, зрэдку ў гарадскіх друкарнях. Газеты адразу ж адпраўлялі на аэрадромы. Іх закідвалі ў тыл ворага. З фронту да нас заходзілі нашы чытачы (салдаты і афіцэры), радзей, але наведвалі і партызаны. Гэта падтрымлівала нас маральна, мы адчувалі, што робім важную справу.

У снежні 1941 года я стаў камуністам”.

У канцы 1941 года ўся група, якая выпускала газету, была адклікана ў Маскву. Некаторы час яны яшчэ выпускалі газету “За Савецкую Беларусь”, а ў канцы 1942 года Кандрат Крапіва з некаторымі іншымі таварышамі быў дэмабілізаваны і знаходзіўся ў распаражэнні ЦК КП(б)Б. Менавіта ў гэты час сям’я Кандрата Крапівы панесла вялікае гора: пад Сталінградам загінуў старэйшы сын Барыс. “Уцехай у гэтым цяжкім горы было толькі тое, што сын мой аддаў жыццё за святую справу вызвалення ад фашысцкай няволі”.

З сакавіка 1943 года і да канца вайны Кандрат Крапіва быў адказным рэдактарам сатырычнага выдання – газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, якая да вызвалення Беларусі закідвалася ў нямецкі тыл на самалётах. Пісьменнікі Антон Бялевіч, Міхась Чавускі, якія працавалі разам з ім у газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, сведчаць, што Крапіва ўвесь свой час аддаваў рэдакцыйным справам. “Работнікаў тады ў часопісе было вельмі мала, – пісаў Бялевіч, – даводзілася працаваць многа. А больш за ўсіх працаваў сам рэдактар Кандрат Крапіва. Ён шмат пісаў сам ды яшчэ дапрацоўваў усё тое, што трэба было даць у нумар”. Яго творчасць, як і творчасць іншых нашых пісьменнікаў у тыя гады, служыла адзінай мэце – наблізіць перамогу над ворагам.

Але што ж служыла матэрыялам для выдання, як ён арганізоўваўся? Крапіва на такое пытанне адказвае так: “Зводкі, а найчасцей расказы ўдзельнікаў падзей, партызан, якія знаходзіліся ў шпіталях, партызанскіх кіраўнікоў, якіх выклікалі ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. Стараліся працаваць вельмі аператыўна. З друкарні газету-плакат, а таксама лістоўкі (мы іх таксама выпускалі) дастаўлялі адразу ж на аэрадром.

Вельмі шмат матэрыялаў з’яўлялася ў нас без подпісаў. Гэта хутчэй за ўсё калектыўныя творы. Мы часта так працавалі: садзіліся гуртам, перасмейваючы адзін аднаго, выбіраючы лепшыя варыянты. А “чым больш смеху, тым больш мудрасці”. Той простай жыццёвай мудрасці, якая ўласціва нашаму народу”.

Доўгія два ваенныя гады не даходзілі рукі Кандрата Крапівы да драматургіі. У гэты час ён амаль цалкам страціў сувязі з тэатрам: газетная работа паглынала ўвесь час да астатку. У 1943 годзе Кандрат Крапіва напісаў п’есу “Проба агнём”. Ставіў яе Другі беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імія Якуба Коласа). Прэм’ера адбылася ў ліпені 1943 года ў горадзе Уральску.

Гэта п’еса пра мужнасць і воінскі абавязак. У барацьбе з ворагам праходзяць суровае выпрабаванне галоўныя героі драмы: камандзір палка маёр Караневіч, яго жонка Наталля, лейтэнант Перагуд; выпрабоўваецца сіла іх кахання, вернасці, дружбы.

У дні вайны Кандрат Крапіва абдумваў і пісаў другую сваю сатырычную камедыю “Мілы чалавек” (1945). Чытачу і гледачу яна стала вядома пасля заканчэння вайны (апублікавана камедыя ў вераснёўскім нумары часопіса “Полымя” за 1945 год, у верасні ж прайшлі першыя яе спектаклі ў тэатры імя Янкі Купалы).

Гэтая камедыя выклікала супярэчлівыя водгукі з боку крытыкаў. Большасць сходзілася на думцы, што “Мілы чалавек” – цікавы, востры сатырычны твор, праўда, складаны для сцэнічнага ўвасаблення. У некаторых арыкулах сцвярджалася, што ў камедыі быццам бы парушаны “рэальныя суадносіны паміж адмоўным і станоўчым”, занадта згушчаны чорныя фарбы, у выніку чаго яна ўспрымаецца як пасквіль на нашу рэчаіснасць, на савецкіх людзей.

У беларускіх выданнях ваеннага часу друкавалася многа сатырычных вершаў, баек, вершаваных фельетонаў, эпіграм. Акрамя Кандрата Крапівы, у гэтых жанрах выступалі Пятро Глебка, Максім Лужанін, Анатоль Астрэйка, Антон Бялевіч. Няхай не ўсё, што яны напісалі, зроблена дасканала, але тады гэтыя творы чыталіся, западалі ў памяць.

Трапна білі ў дасціпныя, лаканічныя, ёмістыя подпісы Крапівы да сатырычных малюнкаў і карыкатур. Нямала, напрыклад, пацешыліся партызаны, атрымаўшы нумар газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, дзе была змешчана серыя малюнкаў з яго подпісам – “Прыгоды Штумфа”.

Не меншы поспех мела і серыя карыкатур “Фрыцавы трафеі” з подпісамі Крапівы. Яго поўныя сарказму вершы і эпіграмы давалі мастакам цікавыя тэмы для сатырычных малюнкаў і карыкатур.

Часта Крапіва ствараў подпісы да малюнкаў Віталія Букатага. Гэтага таленавітага юнака-карыкатурыста, вучня 4-й Гомельскай чыгуначнай школы, які ў першыя дні вайны маляваў антыфашысцкія плакаты (іх вывешвалі на самых людных вуліцах горада), забрала з сабой рэдакцыя газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, ад’язджаючы з Гомеля. Яго малюнкі суправаджалі верш Крапівы “Мы аддзякуем” – сатырычны каментарый да праекта “зямельнай рэформы” ў Беларусі, распрацаванага гаўляйтэрам Кубэ. Прарочымі аказаліся заключныя радкі верша:

У пасляваенны час, калі неабходнасць у газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” адпала, яна спыніла сваё існаванне. Але пачаў выходзіць часопіс “Вожык”, арганізатарам якога стаў Кандрат Крапіва.

У пасляваенныя гады былі экранізаваны творы Кандрата Крапівы. Экранізацыі садзейнічалі творчаму супрацоўніцтву з кінематаграфістамі тэатральных акцёраў і рэжысёраў, мастакоў, кампазітараў. Без гэтага цяжка было разлічваць на аднаўленне разбуранай вайной кінавытворчасці рэспублікі.

Наўрад ці ўзяўся б за сцэнарную справу старэйшы беларускі сатырык і драматург, Кандрат Крапіва, калі б не аўтарытэт пастаноўшчыка “Першага ўзвода”, “Шукальнікаў шчасця”, “Майго кахання”, і іншых фільмаў, Уладзіміра Корш-Сабліна. Майстры давяралі адзін аднаму, і на экране з’явіліся дзве кінакамедыі – лірычная “Пяюць жаваранкі” (1953) і сатырычная “Хто смяецца апошнім” (1954).

Драматург і рэжысёр, хаця і ўлічвалі тэатральныя пастаноўкі гэтых п’ес, мелі на ўвазе артыстаў-купалаўцаў як выканаўцаў галоўных ролей і ў фільмах, усё ж, не “прывязвалі” дзеянне да сцэнічнага. Яно выносілася на рэальныя месцы падзей, перайначваліся мізансцэны, скарачаліся дыялогі, рэмаркі разгортваліся ў эпізоды. У названых карцінах паводле п’ес Кандрата Крапівы было, як кажуць, больш “кінематаграфічнага паветра”. Але цалкам яны не адарваліся ад сцэнічнага характару дзеяння – асабліва ў скарыстанні дыялогу, манеры акцёрскай ігры, ды і трактоўцы вобразаў. Зноў адчуваўся нейкі “гібрыд” тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва.

У кінастужцы “Пяюць жаваранкі” рухавіком дзеяння застаўся канфлікт паміж двума метадамі кіраўніцтва сельскай гаспадаркай, спрэчкі двух калгасных старшынь – Пытляванага і Туміловіча. Экранізатары не разбурылі малюнак вобразаў, створаны майстрамі купалаўскай сцэны У. Дзядзюшкам і Б. Платонавым. Яны толькі крыху адцяснілі іх ад пярэдняга краю дзеяння, вызваляючы месца для маладой калгасніцы Насці Вярбіцкай (Л. Драздова) і агранома Міколы Верася (І. Шаціла), якія кахаюць адзін аднаго і часта сварацца. І не толькі з-за ганарлівых сваіх характараў. Канфліктавалі і па калгасных справах. А завяршылася ўсё вяселлем.

Не аднаму пакаленню вядома сатырычная камедыя Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”. Гарлахватчына і выкрыццё яе – галоўная тэма фільма. У вырашэнні гэтай з’явы стваральнікі фільма не ва ўсім скаваныя сцэнічнай традыцыяй. Гарлахвацкі, Туляга, Зёлкін, Чарнавус – кожны з персанажаў удакладняецца па моўнай характарыстыцы, матывах учынкаў. Выканаўцы ролей Гарлахвацкага (Л. Рахленка) і Тулягі (П. Глебаў) іграюць так, што за кожным з іх герояў угадваецца сацыяльны і псіхалагічны тып, а за імі – асяроддзе 50-х гадоў. На фоне па-свойму маштабнай фігуры Гарлахвацкага карыкатурна спрошчанымі выглядаюць Зёлкіны. Артысты Б. Платонаў і З. Браварская адкрыта дэманструюць іх нікчэмнасць. Гарлахвацкі – прадукт бюракратычнай сістэмы кіравання навукай – сваю бяздарнасць прыкрывае агалцелым нахабствам, супраць яго і скіравана джала сатыры. Зусім іншы Туляга – сарамлівы, па-дзіцячаму наіўны. Такога і запалохаць падабенствам з “дзянікінскім палкоўнікам” можна. Гарлахвацкі і Туляга – антыподы, а паміж імі – станоўчы герой – прафесар Чарнавус (У. Уладамірскі). На жаль, вобраз яго схематычна акрэслены ў сцэнарыі, такім ён застаўся і ў фільме.

Асобную лінію (не толькі сюжэтную, сэнсавую, але і стылістычную) складаюць маладыя вучоныя Вера і Левановіч (Л. Драздова і І. Шаціла). Яны для аўтараў – ідэал савецкага чалавека, яго адносін да жыцця і справы, якой займаюцца. Аднак адна справа – сімпатыі да герояў, другая – ступень мастацкай пераканаўчасці. У камедыі “Хто смяецца апошнім” гэтыя параметры не супадаюць. Любыя сэрцу рэжысёра героі не арыгінальныя як мастацкія вобразы.

Просталінейнасць вырашэння сюжэтных ліній і некаторых вобразаў не дазволіла камедыі “Хто смяецца апошнім” узняцца да ўзроўню паўнацэннага мастацкага твора, хаця і сам жанр, і прафесійны вопыт выканаўцаў давалі аснову для гэтага. Дэкларацыя замест мастацкай абгрунтаванасці адчуваецца ва ўсёй лініі навуковых спрэчак. Зноў атрымалася так, што п’еса, перапрацаваная для кіно, не ператварылася ў аріганальны кінатвор.

З 1947 года пісьменнік – загадчык сектара мовазнаўства ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Калі ў 1952 годзе быў створаны асобны Інстытут мовазнаўства, ён стаў дырэктарам гэтага інстытута на чатыры гады. У гэты ж час пісьменнік актыўна займаецца пытаннямі беларускага мовазнаўства. У 1953 годзе яму прысудзілі ступень доктара філалагічных навук. Усё сваё далейшае жыццё Кандрат Крапіва прысвяціў навуцы, але не забываўся і пра літаратурную дзейнасць.

У 1956 годзе К. Атраховіча абралі віцэ-прэзідэнтам АН БССР; на гэтай пасадзе ён прабыў да 1982 года, калі яго, па ўласнай просьбе, перавялі на пасаду старшага навуковага супрацоўніка-кансультанта. Ён курыраваў усе грамадскія навукі, займаўся шматлікімі адміністрацыйнымі пытаннямі, удзельнічаў у розных нарадах, пасяджэннях. На працягу многіх гадоў яго выбіралі дэпутатам Вярхоўнага савета БССР, у кіруючыя партыйныя органы.

У 1976 годзе, калі Кандрату Крапіве было 76 год, выйшла п’еса “Брама неўміручасці”. Выхад гэтай п’есы не быў звычайнай сенсацыяй. Яна прымусіла гаварыць пра сябе вельмі шырока і вельмі зацікаўлена. Гэты твор уразіў чытачоў, а потым і гледачоў, нейкім касмізмам, глабальнасцю праблематыкі. Узлёт пісьменніцкай думкі настолькі высокі, што часам страшнавата з той вышыні заглядаць у бездань чалавечай душы, якая з вышыні і бачыцца лепш, яскравей. Драматург прапануе публіцы вясёлы і ў той жа час вельмі сур’ёзны роздум аб чалавечнасці і неўміручасці. Камедыя “Брама неўміручасці” пісалася вельмі працяглы час. Гэта, здаецца, адзін з самых асабістых твораў пісьменніка. Фармальна драматург не выведзены ў п’есе, аднак яго прысутнасць адчуваецца за кожнай рэплікай, за выяўленнем сімпатый і антыпатый. Уражвае дакладнасць і канкрэтнасць апісання навуковай установы, дзе адбылося выдатнае адкрыццё.

“Брама неўміручасці” стала для Кандрата Крапівы п’есай-пераадоленнем. Пераадоленнем ранейшай творчай манеры, прывычных выяўленчых прыёмаў і інш. Характэрна тое, што гэта пераадоленне не адэкватна адмаўленню: у тыпалагічным плане паміж “Брамай неўміручасці” і ранейшымі п’есамі драматурга засталося вельмі многа агульнага.

Акрамя літаратуры, ён шырока распрацоўваў пытанні мовазнаўства. Пад яго рэдакцыяй былі выдадзены:

у 1953 годзе Руска-беларускі слоўнік (пад агульнай рэдакцыяй Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Пятра Глебкі); пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы – Беларуска-рускі слоўнік (каля 90.000 слоў); другое выданне Руска-беларускага слоўніка (2 тамы); тлумачальны слоўнік беларускай мовы і інш.

У 1975 годзе Кандрату Крапіве было нададзена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы, а ў 1978 г. – заслужанага дзеяча навукі БССР.

Вось такім было жыццё нашага славутага земляка, які скончыў свой зямны шлях 7 студзеня 1991 года.