Скланенне і правапіс лічэбнікаў
Posted By Автор не известен On In Ж | No CommentsСкланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік
адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і
зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў
родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў
родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае),
-ой(-ою). Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва
ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і
ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду. Лічэбнікі ад
пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.
У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце —
дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі. Пры скланенні
састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.
Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і
вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Зборныя
лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры
скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік
тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як
назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве
формы—тысячай і тысячу. Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі
скланяюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры
скланенні змяняецца толькі апошняе слова. У адпаведнасці з нормамі
беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах
колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці
вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят,
сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і
вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім
складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім
складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад
адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.
Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным
склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма. У
лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с
пішацца ь: васьмі, васьмю. У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць,
трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю,
трыццаццю. Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.
Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы,
-мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты,
трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны. У дробавых
лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі
стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя,
чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне
множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых. Пры колькасных лічэбніках
два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што
спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два
чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі. Пры зборных
лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое
студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат. Пры лічэбніку паўтара
(паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку:
паўтара цэнтнера, паўтары тоны.