- Lektsia - бесплатные рефераты, доклады, курсовые работы, контрольные и дипломы для студентов - https://lektsia.info -

сочинение на тему зброяй сатыры зброяй прауды

сочинение на тему зброяй сатыры зброяй прауды

5 сакавіка - 110 год з дня нараджэння К.К. Крапівы (1896-1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі

Беларуская літаратура багатая на таленавітыя асобы, але і сярод іх творчая індывідуальнасць Кандрата Крапівы ўзвышаецца велічна, непаўторна, ярка.

Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Нізок на Уздзеншчыне ў сялянскай сям'і. Сапраўднае яго прозвішча Атраховіч Кандрат Кандратавіч. Скончыў царкоўнапрыходскую школу, народнае вучылішча ў Уздзе. Экстэрнам здаў экзамены на званне народнага настаўніка і восенню распачаў настаўніцкую працу ў Мнішанскім земскім народным вучылішчы Мінскага павета, але праз год быў вымушаны апрануць вайсковы шынель. Далей - Першая сусветная вайна, служба ў Чырвонай Арміі, удзел у Грамадзянскай вайне…

У 1925 г. паэт пераехаў у Мінск. Стаў членам літаратурнай арганізацыі "Маладняк", затым - "Узвышша", працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры, потым - загадчыкам аддзела ў часопісе "Полымя рэвалюцыі". Ужо сталым чалавекам К. Крапіва паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якое скончыў у 1930 г. У 1939 г. К. Крапіва ўдзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі і савецка-фінляндскай вайне. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён працаваў у рэдакцыі газеты "Красноармейская правда", затым у рэдакцыі франтавой газеты Заходняга фронту "За Савецкую Беларусь". З сакавіка 1943 г. і да канца вайны быў адказным рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Адразу пасля вайны яго прызначылі адказным рэдактарам сатырычнага часопіса "Вожык".

Літаратурная дзейнасць К. Крапівы пачалася яшчэ ў Чырвонай Арміі з простай газетнай карэспандэнцыі, фельетонаў на бытавыя і палітычныя тэмы. Пісаў ён тады на рускай мове, але неўзабаве перайшоў на беларускую мову. Свае раннія агітацыйныя, сатырычныя і гумарыстычныя вершы друкаваў на старонках газеты "Савецкая Беларусь". Пасля яны склалі яго першыя зборнікі баек "Асцё" і "Крапіва" (абодва 1925). Пачынаючы з другой паловы дваццатых гадоў выходзілі яго зборнікі баек "Біблія" (1926), "Байкі" (1927), "Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў" (1930), "Ухабы на дарозе" (1930), "Смех і гнеў" (1946), "Жаба ў каляіне" (1957) і шматлікія іншыя.

Байкі - вяршыня шматграннай паэтычнай творчасці К. Крапівы. Мінуў не адзін дзесятак год з часу іх напісання, а яны і сёння захапляюць сваёй мудрасцю, прыгажосцю, свежасцю мастацкіх форм і мовай. У класічны фонд беларускай літаратуры ўвайшлі яго байкі: "Вол і Авадзень", "Варона-мітынгоўшчыца", "Сука ў збане", "Каршун і цецярук", "Дыпламаваны баран", "Сава, Асёл ды Сонца" і інш. У ранні перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці К. Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне мастацкай прозы. Першыя празаічныя творы пісьменніка - сатырычныя мініяцюры, гумарэскі і апавяданні - склалі яго зборнікі "Апавяданні" (1926), "Людзі-суседзі" (1928) і "Жывыя краявіды" (1930). У пачатку 30-х гг. К. Крапіва звярнуўся да новага для яго літаратурнага жанру: пачаў пісаць раман "Мядзведзічы" - пра жыццё і класавую барацьбу сялян. Але твор застаўся незакончаным. Пабачыла свет толькі яго першая частка, дзеянне ў якой даведзена да пярэдадня калектывізацыі. Раман цікавы тым, што жыццё дакалгаснай вёскі пісьменнік паказвае не ідэалізуючы яго, але і не згушчаючы чорных фарбаў.

Найбольш значнае месца ў творчасці К. Крапівы займае драматургія. З яго п'есамі ў беларускую літаратуру ўвайшлі героіка і сатыра, лірыка і эпічны пафас, жанравае і стылёвае багацце. Першая п'еса К. Крапівы "Канец дружбы" была напісана ў 1933 г. і ў конкурсе на лепшую беларускую п'есу атрымала другую прэмію. Потым былі народная драма пра падзеі Грамадзянскай вайны "Партызаны" (1937) і сатырычная камедыя "Хто смяецца апошнім" (1939, Дзяржаўная прэмія СССР 1941), якая па праву лічыцца адным з лепшых здабыткаў усёй савецкай камедыяграфіі. К. Крапіва - аўтар драм "Проба агнём" (1943), "З народам" (1948), "Людзі і д'яблы" (1958), камедыі "Пяюць жаваранкі" (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1951) і інш. Па п'есах "Хто смяецца апошнім" і "Пяюць жаваранкі" зняты аднайменныя фільмы. У 70-я гады К. Крапіва стварыў фантастычную камедыю "Брама неўміручасці" (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1974), у якой востра паставіў пытанне аб сэнсе чалавечага жыцця, месцы чалавека на зямлі. Цёпла была сустрэта публікай яго драма "На вастрыі" (на сцэне вядома пад назвай "Блытаныя сцежкі", 1982). У абодвух гэтых творах аўтар выступае як даследчык сацыяльнай псіхалогіі чалавека і яго грамадскіх паводзін. П'есы К. Крапівы ставіліся не толькі ў Беларусі, але і на сцэнах Еўропы. А. Макаёнак так сказаў пра творчасць пісьменніка: "Ды ён жа проста герой! Сапраўдны герой! І сапраўды - колькі гарлахвацкіх ён зваліў, паклаў на лапаткі! Колькі туляг ён падняў, страсянуў і паставіў на ногі? Колькі выявіў і высмеяў дыпламаваных бараноў? Колькі жаб пераехала яго сатырычнае савецкае кола?! І заўсёды ў творах Крапівы спадарожнічаюць гнеў і смех. Гнеў і смех!" ( Макаёнак, А. Выбраныя творы : у 2 т. / Андрэй Макаёнак. Мінск, 1980. Т. 2. С. 368).

К. Крапіва быў не толькі літаратарам. Такая ж шматгранная, змястоўная і глыбокая, як і творчасць, яго навуковая дзейнасць. З 1947 г. ён працаваў у Акадэміі навук БССР, узначальваў мовазнаўчы сектар у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва, потым Інстытут мовазнаўства, у 1956-1982 гг. быў віцэ-прэзідэнтам АН БССР. К. Крапіва шмат зрабіў для развіцця беларускага мовазнаўства. Ён аўтар прац па беларускай лексікаграфіі, прымаў удзел у стварэнні руска-беларускага і беларуска-рускага слоўнікаў. Выдатны знаўца роднай мовы, пісьменнік узначаліў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся пытаннямі распрацоўкі тэрміналогіі ў розных галінах навукі. У 1971 г. за ўдзел у комплексе работ па беларускай лінгвагеаграфіі яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. К. Крапіва - заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978), Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Сведчаннем глыбокага прызнання заслуг К. Крапівы служыць званне народнага пісьменніка Беларусі, прысуджанае яму яшчэ ў 1956 г. Імем К. Крапівы названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Т в о р ы К. К р а п і в ы

Збор твораў : у 6 т. / Кандрат Крапіва ; [уклад., прадм. і камент. Сцяпана Лаўшука]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1997-2004. - 6 т.

Выбраныя творы : у 2 т. / Кандрат Крапіва ; [прадм. Івана Навуменкі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 2 т.

Байкі / Кандрат Крапіва. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 127 с. : каляр. іл.

Колючий строй : стихи, басни / Кондрат Крапива ; авториз. пер. с бел. ; [предисл. Ивана Науменко]. - Минск : Мастацкая літаратура, 1989. - 206 с., 1 л. портр. - (Белорусская поэзия).

Хто смяецца апошнім ; Проба агнём ; Брама неўміручасці : п'есы : [для ст. шк. узросту] / Кандрат Крапіва ; [уступ. арт. Дз. Бугаёва]. - Мінск : Юнацтва, 1983. - 188 с. : іл., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).

Вершы. Байкі. Эпіграмы. Паэмы : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Кандрат Крапіва ; [уклад. і аўтар прадм. С. Лаўшук]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 285 с., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).

Байкі і вершы : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Кандрат Крапіва ; [уклад. Галіны Роліч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. - 230 с. : іл.

Вершы, байкі : [для мал. і сярэд. шк. узросту] / Кандрат Крапіва ; [уклад. Л.Ф. Леўкіна]. - Мінск : Універсітэцкае, 2000. - 191 с., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).

Крапіва Кандрат Кандратавіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 451-452.

Крапіва Кандрат Кандратавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 248-249.

Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1994. Т. 3. С. 396-415.

Кандрат Крапіва // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 298-300.

Крапіва Кандрат Кандратавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А.В. Сабалеўскага. Мінск, 2002. Т. 1. С. 536-537.

Крапіва Кандрат // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 268-269.

Атрахович Кондрат Кондратович (Кондрат Крапива) // Национальная академия наук Беларуси : персон. состав / сост. : О.А. Гапоненко [и др.]. - 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 2003. С. 16-17.

Лаўшук, С.С. Кандрат Крапіва (1896-1991) / [Лаўшук С.С.] // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, В.А. Каваленка]. Мінск, 1999. Т. 2. С. 282-329.

Бугаёў, Дз.Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дзмітрый Бугаёў. - 2-е выд., выпраўл. і дап. - Мінск : Беларуская навука, 2004. - 316 с.

Сабалеўскі, А.В. Кандрат Крапіва : нарыс жыцця і творчасці : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Анатоль Сабалеўскі. - Мінск : Народная асвета, 1989. - 222 с. : фат. - (Народныя пісьменнікі БССР).

Замоцін, І.І. Творчы шлях Крапівы, 1922-1932 / І.І. Замоцін // Творы : літ.-крыт. арт. / І.І. Замоцін. Мінск, 1991. С. 288-320.

Аўрамчык, М.Я. Талент перамог асцярожнасць : [успаміны] / Мікола Аўрамчык // Знаёмыя постаці : [для ст. шк. узросту] / Мікола Аўрамчык. Мінск, 2004. С. 54-63.

Андраюк, С.А. З народам : Кандрат Крапіва / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крыт. арт. : [для ст. шк. узросту] / Серафім Андраюк. Мінск, 1997. С. 44-68.

Бугаёў, Дз.Я. А я яму ўдзячны… : (пра Кандрата Крапіву) : [успаміны] / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі : праблемныя арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. Мінск, 2003. С. 113-123.

Бугаёў, Дз.Я. Кандрат Крапіва / Дзмітрый Бугаёў // Спавядальнае слова : літ. крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. Мінск, 2001. С. 147-158.

Гніламёдаў, У. На шляху да "Брамы неўміручасці" : Кандрат Крапіва і яго роля ў бел. літ. / Уладзімір Гніламёдаў // Роднае слова. 1997. № 12. С. 4-12.

Навуменка, П. Час вяртання даўгоў / Павел Навуменка // Роднае слова. 1996. № 3. С. 3-15.

Лаўшук, С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. - 2-е выд. - Мінск : Беларуская навука, 2002. - 252 с. : фат., 1 л. партр.

Бур'ян, Б. Камедыёграф - гэта лёс / Барыс Бур'ян // Беларусь. 1996. № 3. С. 15-17.

Казека, Я. Кандрат Крапіва ; Кандрат Крапіва - байкапісец / Янка Казека // Гартаванне слова : выбранае / Янка Казека. Мінск, 1985. С. 177-294, 381-400.

Каяла, У.І. Кандрат Крапіва як стваральнік беларускай нацыянальнай байкі / У.І. Каяла // Беларуская мова і літаратура. 1999. № 1. С. 59-72.

Максімовіч, В.А. Байкі Кандрата Крапівы 20-х гадоў / Валеры Максімовіч // Шыпшынавы край : старонкі бел. літ. 20-30-х гг. XX ст. : дапам. для настаўнікаў / Валеры Максімовіч. Мінск, 2002. С. 74-78.

Лепешаў, І.Я. Эпіграмы Кандрата Крапівы / І.Я. Лепешаў // Дазнанні / І.Я. Лепешаў. Гродна, 2000. С. 81-85.

Шакун, Л.М. Творчасць К.К. Крапівы ў асвятленні філалагічнай навукі / Л.М. Шакун // Карані роднай мовы : выбр. працы па гісторыі бел. мовы / Л.М. Шакун. Мінск, 2001. С. 154-157.

Историческая справка

Окончил Белорусский государственный университет (1930). В 1925-1926 гг. инструктор Центрального бюро краеведения при Институте белорусской культуры. В 1932-1936 гг. заведующий отделом в журнале "Полымя рэвалюцыi". В период Великой Отечественной войны работал во фронтовых газетах, редактировал сатирическую газету-плакат "Раздавiм фашысцкую гадзiну" (1943-1945). В 1945-1947 гг. редактор журнала "Вожык". В 1947-1952 гг. заведующий сектором Института языка, литературы и искусства АН БССР, в 1952-1956 гг. директор Института языкознания АН БССР. В 1956-1982 гг. вице-президент АН БССР. В 1947-1985 гг. депутат Верховного Совета БССР.

Литературную деятельность начал в 1922 г. Ранние сатирические произведения вошли в сборники "Асцё" и "Крапiва" (1925). Автор многочисленных басен, стихов, поэм, рассказов, пьес. Его творчество сыграло важную роль в развитии сатирических жанров в белорусской литературе, самобытным явлением стали его басни. Острой злободневностью и сатирически-юмористической направленностью отличается его проза. С середины 1930-х годов плодотворно работал в области драматургии, его пьесы - качественно новый этап в развитии белорусской драматургии. Автор литературоведческих и критических статей, лингвистических трудов. Научный редактор "Беларуска-рускага слоўнiка" (1962), "Руско-белорусского словаря" (т. 1-2, 1982), "Дыялектычнага атласа беларускай мовы" (1963) и др. Перевел на белорусский язык многие произведения И. Крылова, А. Пушкина, Н. Гоголя, А. Чехова, А. Твардовского, Т. Шевченко, В. Шекспира, А. Мицкевича и др.

Государственная премия СССР 1941 г. за комедию "Хто смяецца апошнiм". Государственная премия СССР 1951 г. за лирическую комедию "Пяюць жаваранкi" (1950). Государственная премия СССР 1971 г. за участие в комплексе работ по белорусской лингвогеографии. Государственная премия БССР имени Янки Купалы 1974 г. за фантастическую комедию "Брама неўмiручасцi" (1973).

Награжден орденами Ленина (1940, 1949, 1966, 1977), Октябрьской Революции (1971), Красного Знамени (1943), Трудового Красного Знамени (1955), Красной Звезды (1943), медалями.

1. Драмы и комедии. М.: Искусство, 1975.

2. Выбраныя творы: У 2 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1986.

3. Збор твораў: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1997-2004.

1. Казека Я. Кандрат Крапiва. Мн.: Беларусь, 1965.

2. Бугаёў Дз.Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды. Мн.: Навука і тэхніка, 1971.

3. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.3. Мн., 1994.

4. Лаўшук С.С. Кандрат Крапiва i беларуская драматургiя. Мн.: Беларуская навука, 2002.

/ Члены академии / Историческая справка / К началу страницы

сочинение на тему зброяй сатыры зброяй прауды

Праблема дабра і зла ў камедыі Кандрата Крапівы "Брама неўмяручасці"

Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці — абывацельшчыны і кар'ерызму. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця і смерці, дабра і зла, сэнсу чалавечага жыцця наогул, месца чалавека на зямлі. Галоўным героем камедыі з'яўляецца прафесар Дабрыян. У лабаторыі, дзе ён працуе, быў адкрыты сакрэт неўміручасці. Хутка пра адкрыццё веку даведаліся амаль усе. Дабрыян стаў наваяўленай зоркай, і ў яго з'явілася шмат сяброў, аб якіх ён раней не здагадваўся. Цэлую ноч у кватэры прафесара не змаўкаў тэлефон. Прагнучых сустрэцца з ім не было магчымасці падлічыць. Раніцай у кватэру з'яўляецца супрацоўніца Наташа і прапануе сябе ў вечныя спадарожніцы жыцця. Загадчык базы Караўкін гарантуе прафесару поўнае матэрыяльнае забеспячэнне за мандат на неўміручасць для сябе і ўсёй радні — ад дзевяностагадовай бабкі да шасцігадовага ўнука. Неўміручымі хочуць быть штатныя супрацоўнікі Мякішава і актывіст Сідаровіч, былы аднакурснік Дабрыяна Скараспей. Амерыканскі карэспандэнт Волдвін прапануе прафесару заняцца бізнесам і прадаваць за мільёны долараў ліцэнзіі на неўмірачасць за мяжу. Жыхарка з падшэфнага калгаса Алена Максімаўна хадайнічае аб неўміручасці не для сябе, а для сваёй старой кароўкі. Але ўсе неўміручымі быць не могуць. І таму на набыццё неўміручасці ўводзяцца цвёрдыя ліміты. Кандыдаты павінны мець не толькі добрае здароўе, але і чыстае сумленне. Жадаючыя неўміручасці абавязаны прадставіць чыстыя аналізы крыві, мачы, страўнікавага соку, даведку аб стане эндакрынных залоз, а таксама характарыстыку з месца працы. У чарзе на плошчы ідзе гандаль мачою (як пазней высветліцца, конскай). Каля прыёмнай Дабрыяна бурліць натоўп. Неўміручасць раздзяліла бацькоў і дзяцей, мужоў і жонак, сяброў, каханых. Найвялікшае адкрыццё прынесла многім крыўду і абразу. На навуковым пасяджэнні наконт неўміручасці разгараюцца спрэчкі. Аказваецца, не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавеку. Якія практычныя вынікі атрымаюцца з адкрыцця Дабрыяна? Навошта рабіць неўміручым зло, якога і так нямала на зямлі. А можа, лепш апраўдаць смерць як неабходную ўмову вечнага абнаўлення? І калі дыскусія зайшла ў тупік, навуковы супрацоўнік Наташа прынесла здохлага пацука, паведаміўшы, што паддоследныя здыхалі і раней, але яна іх падменьвала жывымі. Ад такога паведамлення многія прыйшлі ў разгубленасць, роспач, многія ж радаваліся такому зыходу справы, як бы гара ў іх з плеч звалілася. Калі ж спала напружанасць, Наташа расказала Дабрыяну, што пацук жыве, а такі падман яе абумоўлены жаданнем выратаваць вучонага ад націску людзей і даць яму магчымасць прадоўжыць доследы. "Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю". Гэта пытанне ставіць перад чытачамі аўтар з надзеяй, што людзі здолеюць правільна адказаць на яго. Пад неўміручасцю К. Крапіва разумеў не фізічнае існаванне, а добрыя справы, учынкі чалавека. Пражыць жыццё і пакінуць добрую памяць аб сабе — значыць застацца неўміручым.

Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватычыны ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

Майстэрства Кандрата Крапівы - байкапісца.

Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява"), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("Мандат"). Байкі К. Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. У байцы "Дыпламаваны Баран" сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом:

Такога не страчаў ніколі лба я:

Калі няма разумніка другога,

Пабіцца каб удвух,

Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!

У іншага дык выскачыў бы й дух,

Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе "дыпломам". Баран настолькі заганарыўся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ён заслужыў "не галавой, а лбом". Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды "вузкіх у плячах", высмейвае К. Крапіва ў байцы "Саманадзейны Конь". У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку "Вялікаму каню — вялікі хамут". Конь, які быў "з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня", скардзіцца на ўсё сяло, што хамут "нібы не да яго", патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. І вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся з месца, а "пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце". У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах "веліччу быць хочацца заўсёды". Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы "Махальнік Іваноў". Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што "ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў". Шэф "пахваліў" Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго падхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым. Падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка "Жаба ў каляіне". Яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе. "Пагода— проста нібы дым, у вёсцы ўздым", усе напружана працуюць, стараючыся за пагодныя дні накасіць і насушыць як мага больш сена. І толькі Жабе не працуецца, ад злосці яна не знаходзіць сабе месца і, паразважаўшы трохі, вырашае перакуліць нагружаны сенам воз: Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану І к чорту воз перавярну. Вялікія патугі Жабы, але мізэрныя рэальныя магчымасці: "Тут колам — хрась. І кроў і гразь. Пад кола, Жаба, не падлазь". Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Яны з'явіліся дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц.

Кандрат Крапiва – драматургiчна-iдэйны змест п'есы "Хто смяецца апошнiм". Жанр твора.

Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамi адлюстравання галоуных з'яу жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрыней канфлiкту, мастацкай дасканаласцю. Першая п'еса К.К. -- псiхалагiчная драма "Канец дружбы” (надрукована i пастаулена у 1934). Гэты твор пра вернасць чалавека сваiм iдэалам. Другая -- "Партызаны” (1937).

Адна з лепшых сатырычных п'ес К.К. -- "Хто смяецца апошнiм". Паставiць чалавека на сваё месца, iнакш кажучы, сарваць маску вучонага з невука i паклепнiка, высмеяць падхалiмства i прыстасаванасць, паказаць, якую шкоду грамадству i навуцы прыносiць кар'ерызм, дэмагогiя i невуцтва -- гэтаму прысвечана камедыя "Х. с. а. “ . У iнстытуце геалогii стварылася не нармальнае становiшча. Замест таго, каб займацца навукай, вычоныя вымушаны былi даказваць, што яны сумленныя людзi. Затое да пары да часу гаспадармi становiшча адчуваюць сябе Гарлахвацкi, дырэктар паводле пасады, а на самой справе нахабны кар'ерыст i невук, i яго памагаты, паклёпнiк Зелкiн. Дзеянне у п'есе распрацавана вельмi дэталева. Героi з самага пачатку уцягваюцца у барацьбу. Гарлахвацкаму патрэбны дакумент аб вучонай годнасцi, iнакш яго выкрыюць i стануць вядомы яго "чорныя справы", якiя ен тварыу у Кiеве. Зелкiн служыць яму з усей халуйскай адданасцю. Складанае становiшча у Тулягi: напiсаць Гарлахвацкаму працу i тым самым зрабiць подласць перад сваiм сумленнем, перад таварышамi, навукай, або скiнуць з сябе цяжар палахлiвасцi, адкрыта выступiць на барацьбу з кар'ерыстам. Становiшча, у якое трапляе прафесар Чарнавус, нагадвае становiшча Тулягi. Чарнавуса зняважылi, ачарнiлi яго працу пры дапамозе плетак i паклепу. Чарнавус iдзе на адкрытую барацьбу, настойлiва iмкнецца высветлiць, адкуль папаузлi хлуслiвыя чуткi пра яго працу. Вера i Левановiч робяць усе неабходнае, каб навесцi парадак у iнстытуце, хутчэй зняць абвiнавачванне з сумленных вучоных. “ Канец дружбы” -- пра высокую прынцыповасць у гарадскiх i асабiстых справах. Дружба Карнейчыка, дырэктара мебельнага завода, i Лютынскага, наркома земляробства, замацавана крывей. Яны ваявалi з белапалякамi у партызанскiм атрадзе, ахвяравалi жыццем у iмя пабудовы сацыялiзму. Лютынскi выратавау Карнейчыка ад смерцi.

Асаблiвая заслуга К.К. заключаецца у развiццi нацыянальнай драматургii. Яго драмы, камедыi з'яуля юцца важнай старонкай у лiтаратурным i культурным жыццi Беларусi. Яны з'явiлiся школай выхавання нацыян. кадрау для тэатру рэспублiкi новага пакалення белар. драматургау. Са з'яуленем драм i камедый К.Крапiвы белар. драматургiя выйшла на усесаюзную i сусветную арэну. К.Крапiва як драматург дасканальна валодау майстэрстам сцэнiчнага слова. Добра ведаючы белар. народн. мову, багацце яе лексiкi i фразеалогii, К.Крапiва вельмi умела выкарыстоувау гэтыя скарбы у сваёй практыцы. Разумеючы, што той, хто абыякава ставiцца да гэтай, найбагацейшай крынiцы, няздольны стварыць яркiх i праудзiвых творау.

Першай п'есай К.Крапiвы, якую ен стварыу на пачатку 40-х гадоу, з'яуляеца псiхалагiчная драма "Проба агнем". Яна З'явiлася i першай п'есай на Беларусi аб вайне. Гэты твор услауляе вернасць сав. людзей свайму патрыятычнаму абавязку.

Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".

У камедыi Кандрат Крапiва (К.К.) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга -- чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых -- учынак несумленны, дрэнны. I няхай сабе пярэчанне Тулягi вельмi нясмелае, але сам факт, што да смерцi запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца сведчаннем яго высакароднасцi, маральнай чысцiнi. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмi узрушыла i абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не упэунены у сваей праваце. К. знарок ставiць Тулягу у недарэчныя, смешныя сiтуацыi, каб найбольш моцна ударыць па баязлiвасцi Тулягi. Туляга лiчыць свае становiшча трагiчным, з якога няма выйсця, i трацiць спакой i сон. Гэта усе можна прасачыць у сцене, дзе Туляга з рознымi агаворкамi расказвае Левановiчу пра усе сваi няшчасцi. Адчуушы сяброускую падтрымку Веры, Чарнавуса i iншых супрацоунiкау iнсцiтута, Туляга пачынае разумець безпадстаунасць свайго страху. Ен узяуся пiсаць для Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага Тулягi, якiм дырэктар яго бачыу. Але пры гэтым думае: "Цяпер жа я табе напiшу навуковую працу! Насмяяуся ты з мяне, абняславiу перад людзьмi, пасмяюся ж i я з табе". У яго нараджаецца вялiкi гнеу да праудзiсвета, нахабнiка i кар'ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсцiць за тое зняважанне, крыуду, якiя цярпеу Туляга ад дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоунае аднауленне i перараджэнне Тулягi, яго радасць, гордасць ад здзейсненага i поунае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоуную баязлiвасць i становiцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такiмi людзьмi, як Гарлахвацкi.

Нямала паздзеквауся Гарлахв. з Тулягi i iншых вучоных. Цяпер яны смяюцца з Гарлахвацкага апошнiмi. У гэтым сэнс назвы твора.

Вобразы Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм". Iх сацыяльная i грамадская шкоднасць.

Центральное месца у камедыi займае Вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi плятхара i падхалiма Зелкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, дабратой i даверлiвастью Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi у вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго -- "хрыбецiкi у iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць".

Характар Гарлахвацкага у п'есе падаецца сатырычна; характарызуя яго, Крапiва выкарыстоувае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п'еса размовай прыбiральшчыцы цецi Кацi i дворнiка Нiчiпара, якiя гавараць пра змены, якiя адбылiся са з'яуленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца характар Г., калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб'ект даследвання гэтага ученага -- "свiнячы мамант” -- надзвычай удала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як певун i шарлатан, Г. поунасцю раскрываецца у заключнай часцы трэцяга акта.

У вобразе навуковага супрацоунiка Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён -- гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Убачыушы чалавеква у формы НКВД, якi выходзiу з кабiнета Г., пачуушы назву толькi вулiцы, З. фабрукуе новую плетку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.

Невутства З., яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяуляецца у сцене пасяджэння вучонага савета, на якiм Г. абараняе "сваю” навуковую працу. Як i Г., З. не разумее, што гэты даклад -- пародыя на навуковую працу i кiнууся на усе лады расхвалiваць свайго начальнiка. Але варта было З. зразумець, што у гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Г., а Тулягам, як тут жа З. гаворыць адваротнае: "Я так i думау! Каб Вы, Аляксандр Петровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу.“ У вобразе Зелкiна драматург не толькi заклеймiу пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказау небяспечнасць i шкоднасць такiх Зелкiных, бездоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.

Кандрат Крапiва - байкапiсец. Тэматыка i сацыяльная праблематыка яго баек, iх мастацкiя асаблiвасцi.

Байкi у белар. лiтаратуры -- сталыя традыцыi. Я.Купала i Я.Колас зрабiлi бел. байку рэалiстычнай народнай. Кандрат Крапiва (К.К.) да жанру байкi звярнууся у 1922г., калi пачау пiсаць па-беларуску. Асаблiвы росквiт К.К.-байкапiсца прыпадае на 1925-1929гг., калi была напiсана большая частка баек. У 1927 г. байкi выйшлi асобнай кнiжкай, якая так i называлася "Байкi". Крапiва зрабiу байку баявой зброяй белар. сатыры. К.К., як байкапiсцу не трэба было хаваць свае думкi. Яго задача заключалася у тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых i даступных народу вобразау, раскрыць сутнасць той цi iншай жыццевай з'явы. Народны погляд пiсьменнiка на рэчаiснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак i прымавак надавалi мове яго баек народны характар.

У аснове многiх баек К.К. ляжыць прыказка. Напрыклад, "Баба з калес, калесам лягчэй” -- байка "Дзед i баба". Выкарыстоуваючы у байках прыказкi, Крапiва у першую чаргу звяртае увагу на мараль. К.К. як байкапiсец прадаужае традыцыю Купалы i Коласа, алiгарычныя вобразы творау якiх узяты з жыццевага свету Беларусi. Крапiва захоувае тыя традыцыйныя характарыстыкi алiгарычных персанажау, якiмi надзяляе iх народ.

Тэматыка сатыры К.К. шырокая i разнастайная. Па тэматыцы байкi К.К. можна аднесцi да маральна-бытавых агульна-грамацкiх, закранаючых мiжнародныя i лiтаратурныя праблемы. Прауда, такi падзел даволi умоуны. Пiсьменнiк чэрпае матэрыялы з жыцця цi з фальклору. Даволi шмат баек прысвечана праблемам мастацтва i навукi ("Дзед i баба"). У свой час пiсьменнiка цiкавiлi мiжнародныя падзеi, пытаннi народнага, культурнага i гаспадарчага будаунiцтва.

Асаблiвае месца у першы перыяд яго лiтаратурнай дзейнасцi займала тэма грамадзкай вайны. Асноунымi сродкамi, якiмi карыстауся К.К., з'яуляецца iронiя, гратэск, карыкатура. Каго б нi брау байкапiсец у якасцi персанажау, ён зауседы мае на увазе чалавечае грамадства. Байкапiсец ставiць персанажау, супраць якiх накiравана байка, у смешнае становiшча i паказвае несумяшчальнасць iх iмкненняу, звычак, паводзiн, учынкау з агульна-прынятымi нормамi маралi, прыстойнасцi, чалавечансцi. Байка канчаецца мараллю. У байцы спалучаюцца бытавыя сцэны, залеукi прыроды, лiрычныя адступленнi, дыялог. Мова байкi блiзка да гутарковай. Байка пiшацца вольным вершам.

Многiя баячныя вобразы, створаныя К.К., сталi лiтаратурнымi тыпамi, а канцоукi баек -- крылатымi выразамi. Байкапiсец шырока карыстаецца характэрнымi для народнай мовы зваротамi.

Вядомы драматург, сатырык, байкапiсец, ён дауно заваявау прызнанне i лiтар. аутарытэт. Байкi, напiсаныя у 1922-25гг. -- шмат у чым класiчныя узоры калючай, задзiрiстай, часам вельмi несправядлiвай у сваiх аценках маладнiкоускай паэзii. Сатырычны дыяпазон баек быу шырокi -- даставалася у iх сусветнай буржуазii, польскiм панам, пiсьменнiкам старэйшага пакалення.

”Дыпламаваны баран". Само слова "баран” стала сiнонiмам тупасцi i разумовай абмежаванасцi. Але ад жывел розуму нiхто не патрабуе. На гэтых рысах, спрадвеку замацаваных за баранам, пабудавана гэта байка (1920). Смешна тое, што не маючы розуму, баран вырашыу здабыць сабе славу iлбом. Што нi гаварыць, а ён у яго быу трывалы. Iронiя тут вынiкае у падтэксту. Баран сапрауды заслужыу дыплом галавою. Толькi не розумам, а iлбом. Рознiцу памiж тым, хто `н у сапрауднасцi, яму растлумчыла кошка, кажучы "што заслужыу ен свой “дыплом” не галавою, аiлбом".

Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кан-драта Крапівы «Хто смяецца апошнім»

Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніц-тва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваёй працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.

Большасць герояў камедыі можна падзяліць на ста-ноўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.

Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксанд-ра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.

Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай спра-ве ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гар-лахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровач-цы ні віцца — заўсёды ёсць канец». У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сап-раўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёшгік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разу-менні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступ-ны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.

Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чар-навус, Вера і Левановіч.

Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпа-тыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даве-даўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць ча-сам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўд ным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх мараль-ную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непа-коіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інта-рэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.

Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера вы-клікае нашы сімпатыі.

Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інсты-туце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.

Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляец-ца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і раска-заць аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-не-будзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэн-нага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваёй палахлівасці, горка прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялі-кім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбыва-юцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гар-лахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.

ГАРЛАХВАЦКІ — НЯГОДНІК I ПРАЙДЗІСВЕТ

(К. Крапіва «Хто смяецца апошнім» )

На ўроках беларускай літаратуры мы пазнаёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п'есе драматург раскрывае перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру, у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіраваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана.

Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых лю дзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы Крапівы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён працуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старонак п'есы мы бачым, што да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення.

Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах. на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».

Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.

У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».

Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.

ВОБРАЗ ТУЛЯГІ Ў КАМЕДЫІ К. КРАПІВЫ «ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ»

Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па да-носу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Ту-ляга.

Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п'е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца ця-пер гэтага.

У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.

Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончы-нага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інсты-тута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта да-памагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю пры-ступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.

У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чар-навус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Ту-ляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча на-строены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.

Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяў-ляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакла-дзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пы-танне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.

Заканчваецца камедыя трыумфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.

У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.

Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. I, як сцвярджае народная мудрасць, той смяец-ца добра, хто смяецца апошнім.