- Lektsia - бесплатные рефераты, доклады, курсовые работы, контрольные и дипломы для студентов - https://lektsia.info -

У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр

Кантрольнаяработа па
беларускайлітаратуры XXст.
У. Караткевіч:паэт – мастак – пясняр
студэнткі АЗН ФСФ
рускага аддзялення
МДУ Куляшова
Магілёў
2010

План
Уводзіны
1 Сацыяльна–філасофская накіраванасць паэзіі
2 Маральна–эстэтычная накіраванасць паэзіі
3 Паэзія і вусная народная творчасць
4 Любоўная лірыка
Вывад

Уводзіны
 
Быў.Ёсць.Буду.
Таму, што заўжды, якпракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маёраспята
За ўсе мільярдыдвухногіх.
Удадзімір Караткевіч
УдадзімірКараткевіч – яркая творчая індывідуальнасць. І менавіта ім, выдатным майстрам слова,неардынарнай творчай асобай, ганарыцца беларуская паэзія другой паловы ХХстагоддзя.
УладзімірКараткевіч як паэт ярка сцвярдзіў сябе ў другой палове 50 -60 гадоў. Гэта быўчас Хрушчоўскай адлігі – так называлі перыяд пасля ХХ партыйнага з’езда, калі ўлітаратуры была асуджана “Тэорыя безканфліктнасці”, назіраўся духоўны уздым,сцвяржалася права на уласнае “я”, мастацкі пошук. Пра творчыя поспехі ідасягненні Караткевіча-паэта засведчылі кнігі “Матчына душа”(1958), “Вячэрніяветразі”(1960), “Мая Іліяда”(1969).
70гады не былі вельмі спрыяльнымі для разняволенай мастацкай творчасці, паколькіад літаратуры вымагалі камуністычнай ідэйнасці, пафаснага услаўлення Леніна,мудрай палітыкі партыі. У так званыя застойныя гады творчасць У.Караткевічабыла эстэтычна паўнавартастнай і прыкметна узвышалася над традыцыйна-банальнай, ілюстрацыйна- павярхоўнай літаратурнай прадукцыяй.
Слушнаі справядліва гаворыць Р.Барадулін у прадмове да кнігі “Быў.Ёсць.Буду.”(1986),што “любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайгоУладзіміра Караткевіча”. Крэатыўнасць яго творчай асобы проста ўражвае,захапляе.Перад намі – патрыёт — адраджэнец. Паэт-прарок сучаснай Беларусі.
УладзімірКараткевіч – асоба шматграннага і рознабаковага таленту: паэт, празаік,драматург, перакладчык, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст.

1 Сацыяльна –філасофская накіраванасть паэзіі
 
Уякасці паэтычнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча засталіся чатыры паэтычныясборнікі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў.Ёсць.Буду.”.Толькі чатыры… Яго чатыры сборнікі — гэта сапраўдны літаратурны скарб,адметны набытак беларускай літаратуры. Змешчаныя ў іх вершы, паэмы, балады,рамансы, прысвячэнні, песні, прытчы, оды, рэквіемы ў значнай меры кампенсуюцьвідавочны на першы погляд “колькасны” недахоп.
А.Сідарэвічлічыць, што галоўны сакрэт паэзіі заключаецца ў духоўнай узнёсласці герояў,узнёсласці манеры апавядання, узнёсласці паэтычнага выказвання паэта.
Я.Брыльтлумачыць паэтычны фенамен “раскошнай раскаваннасцю, буйствам фантазіі,здольнасцю пранікаць у далёкае ў часе, ажыўляць яго ў людзях”.
Я.Сіпакоўлічыць, што характарызуецца адданасцю, улюблёнасцю ў родную Беларусь – з аднагобоку, і гістарызмам мыслення – з другога.
А.Верабей– аўтар манаграфіі аб творчасці У.Караткевіча “Жывая повязь часоў” лічыці, што“характэрнай асаблівасцю паэзіі з’яўляецца яе сувязь з кніжнай, літаратурнайтрадыцыяй. Як і ў ранніх, так і ў пазнейшых яго вершах можна знайсцірэмінісцэнцыі, матывы, вобразы і нават ідэі прадстаўнікоў літаратуры і культурысамых розных часоў і народаў.”
СамУ.Караткевіч сваю цікаўнасць да гісторыі тлумачыў так: “Быўшы філолагам нельгане быць гісторыкам”Для яго галоўнае — праз духоўнае засваенне мінуўшчыны якмага паўней аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў,даследаваць вытокі іх мастацкай самасвядомасці, калектэвізму, патрыятызму,інтэрнацыяналізму, убачыць узаемаабумоўленасць сацыяльнага і нацыянальнагажыцця народа, прасачыць глыбінную сувязь мінулага з сённяшнімі праблемамі.Галоунымі сферамі даследвання выступалі тры ўзаемасвязаныя стыхіі – людзі,гісторыя, прырода.
Вершыпра мінулае роднай зямлі У.Караткевіч вызначае раскаваннасцю мыслення ў часе,рамантычна – ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Беларускае мінулае ён паказвае ўгераічным і таргічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнатасці выказвання.Усхваляваны патрыятычны пафас, страснасць пачуцця выяўляецца ў творах:“Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарыныпакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш.
О,зямля, святая калодніца,
Гора,мужнасці, смерці юдоль!
Убылым іх трушчобы няветлыя,
Усучасным – глухая турма,
Іняма для іх раю светлага,
Ісуда іхнім катам – няма.
Толькічас вам уздасць поўнай мераю.
Алеўсё ж – пакуль прыйде той час, -
Каліёсць на зямлі гэтай вера,
Каліварта жыць – то для вас.
“Баладаплахі” 4,141]
У.Караткевічшукае выхад на больш высокія ступені грамадскага развіцця, больш глыбокаепранікненне ў вытокі і сутнасць рухаючай сілы барацьбы народа супроцьпрыгнятальнікаў. Паэт дае ўражлівую карціну прыгнёту беларускага сялянства напачатку дзевятнаццатага стагоддзя:
Абжыраюцьудоў,
П’юцьз гарэлкай сірочыя слёзы,
Тлустымзадам расселіся
Нападнявольнай зямлі,
Нашлагбаумы мёртвыя
Пасякаліжывыя бярозы,
Нашпіцрутэны гнуткія
Запаведныявербы звялі.
“ПаўлюкБагрым” [4,29]
Найвышэйшыідэал для паэта – “Край свой родны”, і таму яго душа поўнілася болем заБеларусь. Яго лірычны герой – мужны духоўны заступнік Бацькаўшчыны. У вершахгучыць прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, паэт гаворыць пра богаабранасцьроднай зямлі:
І пратое кожны пяе салавей
Роснымкветкам у роднай траве:
“НаБеларусі бог жыве”, -
Іняхай давеку жыве.
“НаБеларусі бог жыве”[4, 241]
Усваіх вершах паэт вядзе размову пра адносіны героя да родных мясцін і пра ягогатоўнасць да самаахвярнасці ў імя дабрабыту і шчасця роднай Беларусі, прапаэтычнае ўслаўленне прыгажосці беларускага краю і пра еднасць беларускаганарода з іншымі народамі, пра нескароннасць і мужнасць беларусаў у барацьбе засвабоду і незалежнасць. Пра горад ў якім ён нарадзіўся піша:
Паслухайце:наш ён, наш горад,
Няхайі суровы часам, -
Працоўнаегордае права
Здабыўу цяжкой барацьбе,
Гэтанаш родны горад,
Ямуне патрэбны прыкрасы,
Ёнсам для сябе прыкраса
Ігордасць сам для сябе.
“Орша”[ 4, 19]
Яскраваі бачна імкнецца паэт да спасціжэння гісторыі развіцця беларусаў, вытокаў іхкультуры, эстэтычнай і маральнай свядомасці. Паэт з гордасцю піша, што, калі бмы забыліся пра родную мову, мы б не былі ні народам, ні нацыяй:
Адпалеткаў райскіх лёгкай ступой,
Збочуя да пякельных катлоў,
Каліпершы жа ангел на мове маёй
Мнене скажа: “Братка, здароў”.
І няхайда мяне не прыйдзе вясна,
Песня,шчасце, каханне, спакой, -
Усёадно не змяняю твой чорны праснак
Наатруту пшаніцы чужой.
Тымой ясны хлеб і каханы май,
Песняпродкаў, нашчадкаў палі,
Безцябе, не з табой – не патрэбен мне рай
Надушы. У небясі. На зямлі.
“Мова”[4,364]
Паэтне выстаўляў сябе крыклівым патрыётам, ён толькі зрабіў ўсё магчымае, каб яголюбоў да роднай зямлі перадалася новым пакаленням беларусаў:
Хайканец, хай атлантаў цяжар на маю несагнутую выю,
Толькіб вечнае шчасце каханай старонцы маёй.
“Народнай магіле”[ 4,215]
В.Палтарандала аб’ектыўную ацэнку дзейнасці У.Караткевіча: “Якраз у паэзіі і ўвасобіласяз найбольшай сілай ідэя, з якой Караткевіч прыйшоў у літаратуру, у паэзіі знайбольшай поўнасцю ён здзейсніўся як мастак”
 
2 Маральна–эстэтычнаянакіраванасць паэзіі
 
Дляпаэзіі У.Караткевіча характэрны некалькі кірункаў мастацкага аналізу праблеммаралі і эстэтыкі:
1) гэтаімкненне глыбока пранікнуці у духоўны свет чалавека, спасцігнуць яго характар,матывы яго паводзін, дзеянняў і учынкаў, ажыццявіць мастацкае даследванне тыхмаральных якасцей асобы, што спрыяюць поўнай рэалізацыі “чалавечага” ўчалавеку.
2)гэта паэтычны аналіз адвечнай маральнай сітуацыі – барацьбы дабра і зла,выкрыццё ўсялякай сацыяльнай несправядлівасці, развенчваннечалавеканенавісніцкай маралі фашызму, генацыду, здзекаў над людзьмі, прыніжэннячалавечай годнасці, незалежна ад таго, дзе і калі чыніцца такаянесправядлівасць.
3)гэта насычанасць твораў сучаснай матэрыяльнай праблематыкай праз увагу і паэтычнаедаследванне такіх яе значных аспектаў, як мараль і чалавек ва ўмовах навукова — тэхнічнай рэывалюцыі, мараль і барацьба за захаванне свету ад ядзернайкатастрофы, чалавек – мараль – экалогія, мараль і развіццё інтэлектуальнагапатэнцыялу грамадства.
4)гэта абуджэнне і ўзбагачэнне ў паэтычнай форме гістарычнай памяці беларускаганарода, пошук у духоўнай атмасферы “сівой мінуўшчыны”, тых маральных каштоўнасцей,што і сёння ўзбагачаюць і мацуюць нацыянальную самасвядомасць беларусаў,фарміруюць яе ў непарыўным адзінстве з сусветнай мастацкай культурай, развіццёмінтарнацыянальных і патрыятычных якасцей людзей, ухваленне дружбы ісупрацоўніцтва паміж народамі як асновы для станаўлення і развіцця высокайкультуры міжнацыянальных адносін.
У.Караткевічшукае свае падыходы да захавання чалавека.
Бачачышматпланавасць і шматаспектнасць тэмы, ён ставіць перад сабой ўсё новыя і новыяпытанні, якія вядуць паэтычную думку шляхам пранікнення ў сутнасць жыццячалавека, складанасць яго маральнага і духоўнага свету, дазваляюць спасцігнуцьматывы яго паводзін, дзеянняў і учынкаў. Таму зразумелай становіццамаксімальная дыдактыка У.Караткевіча, яго адносіны і патрабаванні да ЧалавечайАсобы, галоўнае з якіх і заключаецца ў неабходнасці “зберагаць годнае і вялікаестарое. Ствараць годнае і вялікае новае. Толькі годнае. Толькі вялікае. Гэтавызначальная рыса паэзіі паэзіі У.Караткевіча.”
Паэтычныаналіз узаемазалежнасці паміж паняццямі Чалавек – Народ – Радзіма, размова зчытачом аб нашых спрадвечных маральных каштоўнасцях, сцвярджэнне гераічнагапачатку ў народным характары ў творах, прысвечаных народным заступнікам, будуцьяшчэ больш адчувальныя і зразумелыя, калі разглядаць іх у непрырыўнай сувязі зтворамі, што прысвечаны роднай Беларусі, і, у першую чаргу, такімі, як “Беларускаяпесня”, “На Беларусі бог жыве”, “Старажытны беларус”, “Беларускае мінулае”,“Матчына душа”.
Нязносныгонар тым, што робім сёння.Дулю!
Вазьміў звычай, сын герояў і багоў,
Непагарджаць святым сваім мінулым,
Азаслужыць яшчэ, і вартым быць яго.
“Беларускаемінулае” [4, 289]
Празтворчасць паэта праходзіць тэма адказнасці кожнага чалавека за шчасце і лёсіншых людзей і ўсяго чалавецтва.Тэма шматпланавая і шматаспектная:
- ад ахвяравання ў імя жыцця каханага чалавека
Мойразлік быў тонкі і верны.
Пра каханыхзаўсёды маўчаць.
Тыбачыш я паміраю. Канец. Крычы не крычы.
Любымой, любы мой, любы…
Маўчы,неадменна маўчы…
Дзелявечнага, добрага шчасця,
Што будзенад нашай зямлёй.
“Партызанскаябалада” [ 4, 17]
– да разумення шчасця радзімы як свайго асабістага шчасця
Недзепоруч ляжалі дарогі,
Клічкахання ляцеў ад ніў,
Алеён не кахаў нікога,
Бозанадта краіну любіў.
“НявесцеКаліноўскага” [4,234]
- ад барацьбы кангалезскага народа за сваю незалежнасць(“Буслывучаць дзяцей”) – да адлюстравання мужнасці і гераізму байцоў “нябачнагафронту”(“Разведчык”).
Дляраскрыцця гэтай тэмы паэт выкарыстоўвае шырокі арсенал паэтычных прыёмаў –баладныя матывы, лірычныя звароты, фальклорныя традыцыі.
Гуманізм,любоў да людзей і чалавеканенавісніцтва у творах паэта пераплятаюцца:
Суайчыннік!
Запомнінавек:
Трыгады па 137 ў дзень,
І ўгадзіну – па шэсць чалавек.
Гэтазначыць, што кожныя дзесяць хвілін
Тутнавекі чарнеў небакрай.
Попелсэрцаў нашых ракоча ў зямлі:
Памятай…
Памятай…
Памятай!!!
“Трасцянец”[4,139]
Паэтычнаеасэнсаванне маральна – этычных праблем у творчасці У.Караткевіча арганічназвязана са спасціжэннем прыгажосці, яе чароўнай сілы ўздзеяння на чалавека. Ёнімкнецца знайсці прыгожае ў прыродзе, стварэннях рук чалавечых і асаблівараскрыць хараство чалавечых дум і ўчынкаў нават тады, калі яно з яўляецца зусімнепрыкметным. І кожны з твораў адлюстроўвае эстэтычныя адносіны паэта да свету,да чалавека і яго спраў.
Эмацыянальна– эстэтычнай насычанасцю напоўнены вершы, прысвечаныя не толькі роднайпрыродзе, бацькаўшчыне, Беларусі, але і мясцінам, дзе жылі старажытныя таўры,грэкі, дзе жывуць народы суседзі.
Эстэтычныбок паэзіі У.Каравткевіча значна ўзбагачаецца пастаяннымі зваротамі паэта дамастацкай творчасці розных часоў і народаў. Без перабольшання можна сказаць,што тыя імёны гісторыкаў, літаратараў, кампазітараў, мастакоў і твораў, якіязгадваюцца ў вершах, баладах, паэмах У.Караткевіча маглі б скласціпрадстаўнічую мастацкую энцыклапедыю.
3 Паэзія У. Караткевічаі вусная народная творчасць
Моцныфальклорны струмень да якога прыпаў У.Караткевіч, пранізвае ўсю яго паэтычнуютворчасць, напаўняе яе народным пачаткам, традыцыйнай паэтыкай. Бадай няманіводнага фальклорнага жанру, які б не знайшоў бы свайго выкарыстання ў яготворах.
Уадным інтэрв’ю У.Караткевіч сказаў: “Мы пакуль што мала ведаем аб жыцці,звычаях, побыце нашых продкаў, і кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінензбіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым”. У.Караткевіч перакананы, штотолькі пранікненне ў гістарычную памяць народа здольна забяспечыць непарыўнасцьланцуга паміж мінулым, сучасным і будучым і перасцерагчы людзей ад памылак іняшчасцяў.
Празтворы паэта народны фальклор набывае новае жыццё, становіцца важным элементамбеларускай мастацкай культуры, якая даволі актыўна садзейнічае маральна –інтэлектуальнаму абнаўленню грамадства. Фальклор дапамагае узнавіць мастацкімісродкамі гісторыю “векавечнай бацькаўшчыны” на ўсіх этапах станаўлення іразвіцця нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, а таксама, стварыць асабістыяпаэтызаваныя вобразы народных заступнікаў.
Уканцы 50-60 гадоў ён стварыў легенды – “Маці ветру” і “Легенда аб бедным д яблеі аб адвакатах Сатаны”. Не абышоў і сваёй увагай У.Караткевіч такога героя, якМашэка. На аснове легенды быў напісаны першы паэтычны твор – верш “Машэка”.Верш гэты не зусім звычайны. Галоўная яго адметнасць у насычанасці народнымдухам, у глыбокім спасціжэніі фальклору, які не толькі цытуецца ці служыцьдапаможнікам у якасці ўзору вершаскладання. Тут і былінна – казачныя элементы,тут і прыказкі з іх пераносным сэнсам, і лаканічныя прымаўкі, і элементыалегарычных казак.
Яшчэадзін верш – “Балада пра паўстанца Ваўкалаку” з паэтычнага зборніку “Матчынадуша”. Паўстанец Ваўкалака – змагар супроць прыгнятальнікаў – быў смяротнапаранены панскімі прыслужнікамі, калі прабіраўся да роднай хаты. Менавітабаладная форма дазволіла аўтару знітаваць у непадзельнае цэлае драматычнасць ітрагізм жыцця і кахання героя, лірызм у апісанні роднай прыроды і багатыямагчымасці вуснай народнай творчасці.
Яшчэнекалькі радкоў з вершаў, пазначаных У.Каратке-вічам як “Армянскія ананімныяпрытчы”, у якіх яскрава адчуваецца цяга паэта да народных твораў, што нясуць насабе пячатку мудрасці старажытнага Урарту, Малой і Вялікай Арменіі.
Адназ прытчаў прысвечана V стагоддзю, калі ішла антыіранская вайна, калі назмену аднаму правіцелю прыхадзіў другі, калі вакол панавалі прадажніцтва,здрада і абман.
Воўкавечкам сказаў: “Мір вам светлы й святы.
Надамной і над вамі – адзіны бог”.
ІБаран сказаў: “О сёстры й браты! –
Ратуйся,хто як і хто змог!”
“Армянскіяананімныя вершы” [4, 290]
Іратаваліся хто як мог ад V стагоддзя і да нашых дзён.
Адметнайрысай ўзаемадзеяння паэзіі У.Караткевіча з вуснай народнай творчасцю з’яўляеццаімкненне спазнаць народную мудрасць не толькі ў часе, але і ў прасторы. Багатанасычаны элементамі вуснай народнай творчасці вершы, прысвечаныя Латвіі і Рызе“Крумкачы”, Літве і Вільнюсу “Вільня ў дождж”, “Чурлёніс”, Расіі і Украіне“Дняпро і Ака.Ён і яна.”, асабліва старажытнай Эладзе і яе людзям “Балада прасыноў Пітакоса”, “Здратаваныя магілы”.
Яшчэадзін бок творчасці, што пераканаўча паказвае непарыўнасць сувязі з вуснайнароднай паэзіяй – гэта стварэнне рамантычных карцін ”роднай бацькаўшчыны” празбагатае выкарыстанне асацыяцый, параўнанняў, метафар, эпітэтаў. Для ягоБеларусь – зямля
… Вярнейшыхсяброў
Іпрыгажэйшых жанчын.
Гэтакрай раскрытых душ і дзвярэй,
Гэтакрай –
Твойдом і сабор...
“НаБеларусі бог жыве” [4,242]

4 Любоўная лірыкаУ. Караткевіча
 
Шматрадкоў прысвяціў У.Караткевіч тэме кахання. У паэмах, баладах, прысвячэннях,вершах каханне паўстае перад чытачом як духоўная якасць, у якой перасякаюццапроцілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага іагульназначнага. Майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў назвычайніцкія жыццёвыя і маральныя сітуацыі – а менавіта ў іх і аснова, і сэнс,і вырашэнне самых звычайных і самых вострых калізій – даюць поўнае права навыдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаўпаэзіі У.Караткевіча.
Уцэнтры паэтавага разумення кахання, як самага свабоднага, незалежнага інапрадбачанага выяўлення глыбіні чалавечай асобы, стаіць чалавек, яго душа, ягосэрца, яго пачуцці, яго адносіны да жанчыны – сяброўкі, маці, каханай.
Янолірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное ірамантызаванае. Каханне – гэта не толькі радасць і шчасце, гэта таксама уменнеперажыць неудачу, здраду, прадажніціва, гэта і памяць пра тых, хто не зможа ніпакахаць, ні стаць каханым.
Бадайшто найбольш поўна такое дыялектычнае разуменне кахання можна знайсці ў паэме“Слова пра чалавечнасць”. З аднаго боку, шчасце для Рыгора – каханне да Ганны ізахапленне даследніцкай працай :
… Раскапаўшыпяць – шесць курганоў,
Ёнвяртаўся дамоў як негр загарэлы,
Адчуваў,што здароўе вяртаецца зноў.
Ёнхапаў сваю жонку рукамі грубымі,
Называўкаханай і дарагой,
Цалаваўяе ў надзьмутыя губы
Бояна злавалася на яго. [ 4,99]
Здругога боку – неразуменне Ганнай адданасці Рыгора, яе эгаізм ісаманадзейнасць, якія прыводзяць да распада сям і. Яна хацела жыць у сталіцы,каб муж быў прафесарам.
Якімбы складаным для героя ні быў шлях у каханні, галоўным для яго застаеццадухоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс.
Окаханне маё бясконцае,
Неўцякай ад мяне, пашкадуй!
Затабой, як за светлым сонцам,
Паштодзённай дрыгве іду.
“Окаханне маё бясконцае...” [4,164]
Падводзячывынік, можна з упэўненасцю зазначыць, што многія творы У.Караткевіча аб каханні– гэта споведзь паэта аб перажытым, гэта размова з чытачом аб высокароднай галінепаэзіі, якая дае магчымасць успрымаць еднасць чалавека і акаляючай рэчаіснасціяк адзіную цэласнасць з усім. Вершы, балады, паэмы паэта – антыэгаістычныя. Яголірычнае “я” нібы зліваецца з унутраным светам чытача, яго пачуцці перадаюццачытачу і успрымаюцца апошнім як свае асабістыя. Індывідуальны вопыт паэтастановіцца вопытам чытача, нават калі любоўныя пачуцці яго ў жыцці незахоплівалі ў свой палон.
Увершах пра каханне няма эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухваленнямімалётных сувязеў.
Ты ія: пралеска ў снах бурану,
Дрэўцавішні ў ярасным агні,
Кропляна спіне Левіяфана,
Радугана крылах навальніц.
Паддзевятым валам ветразь ніцы,
Верас,што агнём абняў пярун,
Павуцінкаў пекле навальніцы, -
Адкажына вуха ўладару,
Якмне здужаць ураган і вецер,
Вечнымой, зацяты, страшны бой?
Якмне, моцнаму, пражыць на свеце
Безцябе, танюткай і слабой?
“Ты ія” [ 4,184]
Паэтне прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі У.Караткевіча характэрныпяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага. Любоўнапоўнена паэтычнасцю, што пранізвае ўсе іншыя адцені чалавечых адносін: любоўда маці, родных мясцін, дружбу, таварыства.

Вывад
УдадзімірКараткевіч – яркая творчая індывідуальнасць.І менавіта ім, выдатным майстрамслова, неардынарнай творчай асобе, ганарыцца беларуская паэзія другой паловы ХХстагоддзя.
Рамантычна-ўздымныпафас, лірычна-экспрэсіўны стыль паэзіі найбольш яскрава выяўлялі склад ягоментальнасці.
Паэтычнаятворчасць Удадзіміра Караткевіча пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў,якія прывялі да узбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу, інтэлектуальнага узроўнюнацыянальнага мастацтва слова.
У.Караткевічадрадзіў традыцыю М Багдановіча, які адным з першых звярнуўся да вобразаўбеларускай гісторыі, імкнуўся ў сваёй нізцы “старая Беларусь”згадаць “абпрадзедах сваіх, — аб горы, радасцях і аб прыгодах іх”.
Творыу.Караткевіча з захапленнем чытаюць розныя людзі, рознага густу, але ізнойдзецца самы удзячны водгук у маладых сэрцах. Ён сам быў да скону сваіх дзённадта малады па натуры і ведаў, чым крануць маладыя душы.
Хтосказаў, што патрэбныя слёзы?
Хтосказаў, што розны наш лёс,
Ітаму, што насы ў нас розныя,
Тыпавінен разбіць мне нос?
Хайён нюхае лепей кветкі
Цікаханай сваёй валасы.
Месцахопіць для ўсіх на палетках,
І наўсіх хопіць весняй красы.
Гімняднання. Магутныя гукі
Ап’яняюцьнас, як віно.
Браты!
Сплятайцерукі!
Шчасцедля ўсіх адно.
“Сплятайцерукі” [ 4, 351]
Уадным інтэрв’ю У.Караткевіч сказаў: “Кожнаму дадзен свой дыяпазон. А вось цізможа пісьменнік зрабіць што – небудзь значнае ва ўсіх напрамках сваёйтворчасці – гэта залежыць ад таленту і ад лёсу”. Талент і лёс прадвызначыліўсім творам У.Караткевіча доўгае жыццё.

Літаратура
1. Андранюк С. Пісьменнікі.Кнігі: літ.-крытыч. артыкулы. Мн.: Маст.літ.,1997.-319с.
2. Бельскі А.І. Класікі і сучаснікі. Мн: Аверсэв, 2005.-352с.
3. Ішчанка Г.М. Уладзімір Караткевіч.Мн.: Аверсэв, 2005.-207с.
4. У.Караткевіч. Збор твораў: у 8 т. Т.1. Мн.: Маст.літ., 1987.-431с.
5. Навумовіч У.А. Беларуская літаратура. Мн.: Выш.Шк., 2007.-478с.
6. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч Праз гісторыю ў сучаснасць. Мн.:Маст.літ., 2000.-300с.