Грамадска-палітычнае працэсы ў беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг.
204
0
3 минуты
Темы:
1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х
гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага
развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця, які быў абвешчаны ў
1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. С. Гарбачовым і атрымаў назву
палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з
самых кансерватыўных рэспублік, дзе працягвала існаваць
прыхільнасць да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму і
супрацьдзеяння ў адносінах да рэформ. Аднак палітычная актыўнасць
насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што
з'яўлялася кіруючай у грамадстве сілай, губляла свае дзяржаўныя
функцыі. У 1988 г. быў прынят Закон «Аб народным абмеркаванні
важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Бе-ларускай ССР». У 1989 г.
адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі
як свабодныя і альтэрнатыўныя. У сваю чаргу кожны кандыдат павінен
быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кампаніі, распрацоўваць
выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. былі
праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы
народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць
месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У
сваю чаргу прыхільнікі рэформ утварылі ў Вярхоўным Савеце
парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпутатаў, чые
погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў. Адным з рэальных
дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала
галоснасць — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і
сучаснасці, выказаць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай
ідэалогіі (сістэмы поглядаў), рэалізаваць на справе абвешчаныя
Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку,
мітынгаў і шэсцяў. У другой палове 80-х гг. быў зроблены
дэмакратычны выбар развіцця, які азначаў сабой новы этап
мадэрнізацыі (пераўладкавання) грамадства, звязаны з рэфармаваннем
палггычнаи сістэмы сацыялізму пры захаванні аднапартыйнасці,
замацаванай у Канстытуцыі. У БССР працягвала існаваць адзіная
партыя — КПБ, якая захоўвала манапольнае права на кіраванне
дзяржавай і грамадствам. 2. Фарміраваяне ў рэспубліцы
шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства,
рэалізацыі на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне
розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.
Працэс зараджэння і фарміравання новых партый ў другой палове 80-х
гг. — на Беларусі праходзіў у пачатку 90-х гг. і быў немагчымы без
пазбаўлення ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай і палітычнай
свядомасці насельніцтва прывёў да узнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага
ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларуси
народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г.
узяў
курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ
было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай
і накіроўваючай сілы ў грамадстве. У кастрычніку 1990 г. быў
прыняты Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала
разгортванню працэса ўтварэння новых палітычных партый. На Беларусі
ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак
1998 г. іх было ўжо 35. Складванне шматпартыйнасці азначала канец
манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба
рэфарміравання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і
пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць
усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі (1991 г.)путч (спроба
дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўшдтва ў
Маскве. Яго няўдалы вынік паскорыў крах КПСС (КПБ). У сувязі з
гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў
пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў
1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці
пал-тычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з
антыкамуністычнай накіраванасцю і мэтай нацыянальна-культурнага
адраджэння. У 1996 г. была ўтворана Беларуская
сацыял-дэмакратыч-ная партыя «Народная грамада». Яе мэта —
стварэнне гу-маннага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на
шмат-укладнай эканоміцы, устанаўленні прынцыпаў свабоды асобы,
сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адрад-жэнне
Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская
(ПКБ). Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская
ідэалогія, а мэтай— пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.
У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая
аб'явіла сябе-палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступае за
адраджэнне адноўленага СССР, за раз-віццё краіны па сацыялістычнаму
шляху. У1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП).
Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай
рэспублікі. Такім чынам, у рэспубліцы адбыўся пераход да
шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый і
аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змяненняў у
грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. На канец 1999 г. у
Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана 17
палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных
партыях», прынятым у 1994 г. У грамадска-палітычным жыцці
рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы і грамадскія
аб'яднанні. Так у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусь
У1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ).
Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных
юнакоў і дзяўчат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі,
для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамад-ства сацыяльнай
справядлівасці.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!