Фарміраванне беларускай народнасці.
205
0
2 минуты
Темы:
Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць
мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя
гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Існаванне
Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага
фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства
фактараў. Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы
са знешняй агрэсіяй. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў
з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля
парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства,
пашырэнне гандлю. Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая
сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў. З папярэднімі фактарамі
цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы. Разам з палітычнымі, эканамічнымі
і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар.
Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а
барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.
Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню
беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная
тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і
духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва. У XV–XVI
стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў:
мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца. Адным са значных
кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ
жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў.
Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія
і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага
народаў. Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI
ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый
высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад
уздзеяннем мясцовых умоў. У другой палове XIII – першай палове XVI
ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай
літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.
З усіх
жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш
дынамічна развіваліся летапісы. У другой палове XVI ст. летапісы
сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам. У
канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на
Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці,
ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай
барацьбы. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў
першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. –
каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і
полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку
першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого
Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. Выдатным
дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік
новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы
паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні,
Польшчы, Італіі. На працэс станаўлення і развіцця беларускай
архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі
старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры
і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Готыка на Беларусі была
прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія
адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і
культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай
палове XVI ст. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі
Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. У культавай архітэктуры
канца XV – першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў –
інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. У выяўленчым
мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент,
драўляная разьбяная скульптура. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст.
развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!