«устава на валокi» 1557 г. i яе вынiкi.
192
0
2 минуты
Темы:
З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва
гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і
іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. . З мэтай атрымаць больш
прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі.
Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным
рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання. Каб павялічыць
даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст
ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву
"валочная памера". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на
валокі", які датаваны 1 красавіком 1557 г. На яго падставе была
праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў.
У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі
ахоплены рэформай. Асноўныя прынцыпы рэформы:дакладны ўліку
зямель;абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай
зямлі;вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;за карыстанне
валокай вызначаліся пэўныя павіннасці. Пад час рэформы ўся зямля ў
маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад
вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся
сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні
фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся
1:7. Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці
іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук,
цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з
якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел
падзяляўся на тры часткі. Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя
(паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што
вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый).
Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на
тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі
плаціць чынш. Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або
абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла
ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га.
Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і
“вельмі дрэнныя”. Вынікі правядзення рэформы:сяляне страцілі правы
на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным
валоданні;іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі
выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых
надзелаў;асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на
ўсходзе – грашовы чынш;з'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі
рэзервовы зямельны фонд;павялічыліся даходы дзяржаўнага
скарбу;прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі
землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;на захадзе і ў цэнтры
Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была
разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана
феадалам. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным
усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558-1583 гг.) і землі
спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе
Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і
феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і
актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут
пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш.
Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай
палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў
суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных
іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!