Грамадска-палітычны рух у беларускіх губернях у 20 – 30-я гг. xix ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. i ўзмацненне антыбеларускай палiтыкi самаўладдзя.
191
0
3 минуты
Темы:
Тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральных правах, іх ідэя
грамадскага дагавору, падзеі вайны 1812 г. зрабілі вялікі ўплыў на
развіццё грамадскай думкі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская
моладзь у Беларусі для выпрацоўкі і дасягнення сваіх грамадскіх і
нацыянальных ідэалаў сталі аб'ядноўвацца ў гурткі і таварыствы. Яны
былі звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з
перадавымі людзьмі Расіі дяя барацьбы супраць самадзяржаўя. У 1817
г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама
Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства
філаматаў (аматараў навук). Сябры таварыства ставілі перад сабой
мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх
здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і фамадскай працы на
карысць Бацькаўшчыны. Віленскія студэнты заклікалі «захоўваць
бацькоў сваіх карысныя звычаі. . . маючы ў памяці адвагу і подзвігі
продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану». Краязнаўчая
дзейнасць філаматаў паклала пачатак даследаванню фальклору звычаяў
і вераванняў мясцовага насельніцтва. У 1820 г. улады даведаліся пра
дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага
універсітэта іх аб'яднанне было распушчана. Аднак у тым жа годзе
ўтварылася больш масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў
(аматараў дабрачыннасці). Разам з пашырэннем асветы ў грамадстве
яго прыхільнікі прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да
ліквідацыі прыгоннага права і дазволу незалежнага існавання
народаў. Царскі ўрад адчуў у стварэнні і ідэйна-асветніцкай
дзейнасці філаматаў і філарэтаў вялікую небяспеку. У снежні 1821 г.
выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся
арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек. Ад працы
адхілены ідэйныя натхняльнікі моладзі, прафесары Віленскага
універсітэта Іаахім Лялевель, Міхал Баброўскі, ІгаатДаніловіч.
ЖыхарамЛітвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных
універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных
арганізацыях. Дзекабрысцкі рух у Беларуси У Расіі на барацьбу
супраць самадзяржаўя выступілі дваранскія
рэвалюцыянеры-дзекабрысты. 3 мэтай змены ўлады яны зрабілі спробу
падняць узброенае паўстанне ў снежні 1825 г. . Пачатак іх дзейнасці
ў Беларусі звязаны з пераводам сюды з Пецярбурга гвардзейскага
корпуса. У ім служылі члены «Паўночнага таварыства». Яго кіраўнік
Мікіта Мураўёў склаў першы, «мінскі варыянт» расійскай канстытуцыі.
У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання:
арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці.
Але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве
дзекабрысцкімі арганізацыямі гэты план не быў ажыццёўлены.
Дзекабрысты з «Паўднёвага таварыства» наладзілі сувязі з польскім
«Патрыятычнымтаварыствам». Члены апошняга ставілі сабе за мэту
аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., гэта значыць з
уключэннем у яе склад польскіх, беларускіх, літоўскіх і часткі
ўкраінскіх зямель. Дзекабрысты ж прызнавалі права на незалежнасць
толькі за Польшчай.
Пасля цяжкіх перагавораў бакі пагадзіліся на
далучэнне да Польшчы тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусь Паміж
двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы
адначасовага паўстання супраць царызму. У Літоўскім асобным
корпусе, размешчаным на Беласточчыне, па ініцыятыве філарэта Міхала
Рукевіча ўзнікла тайнае «Таварыства ваенных сяброў». Члены
таварыства выступалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24
снежня 1825 г. «ваенныя сябры» сарвалі цырымонію прысягі на
вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск. Аднак выступление некалькіх
рот сапёрнага батальёна не ахапіла ўвесь корпус, а яго
арганізатары, у тым ліку М. Рукевіч, капітан К. Ігельстром,
паручнік А. Вягелін, падзялілі лес ссыльных дзекабрыстаў. У лютым
1826 г. член «Таварыства аб'яднаных славян» С. Трусаў спрабаваў
узняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску, але і
гэтае выступление не прывяло да поспеху. Шляхецкае паўстанне
1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным
выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім
прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830
г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі
галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка
паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага
нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся
лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе
прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці,
упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з
гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі
былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і
шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка
стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі
камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага
камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі,
аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане
набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі
зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага
бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася
памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў.
Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад
паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19
чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі.
Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч
«заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць
удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек.
Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае
і часткова уніяц-кае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу,
айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага
насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а
сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на
атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім
паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны
да двух дзён у тыдзень.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!