Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці беларускай культуры ў эпохі адраджэння і асветніцтва.
196
0
2 минуты
Темы:
У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна
выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. –
рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII
ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова
XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак
стылю класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі
з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і
брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская,
грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя,
правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII
ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі
кнігадрукавання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца
свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная і
архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская
бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы
налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх
мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў
Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод
іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.
Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных
карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку
магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім
налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і
іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі
Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв.
Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.
Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова
саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы,
гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Тэатр і
музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр
лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і
евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Выяўленчае
мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы –
мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі –
жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай
школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.
Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне
абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі
феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак
– рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны
пасад пад аховай замкавых. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на
Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына
(каля 1490 г. – каля 1551 г.). Ф. Скарына аснаваў друкарню. 6
жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар
выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў
найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў
1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Зборнік
был больш даступным шырокаму колу насельніцтва. Ф. Скарына выступіў
у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны
змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у
распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!