Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
369
0
3 минуты
Темы:
Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае
значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да
тэрмінаў. Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў,
лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю
або полісеміяй. Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са
словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прямым. Значэнні,
якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь
падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя,
называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае,
вобразнае значэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад
таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў,
адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара,
метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным
значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або
з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія
-перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай
знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. Сінекдаха — перанос назвы,
замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет:
адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы
цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот.
Амонімы. Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў
называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у
выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна
беларускіх і запазычаных. б) запазычаных з розных моў. в)
запазычаных з адной i той жа мовы. У лексікаграфічных даведніках
амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца
справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі
тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на
лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя. Лексічныя амонімы
належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і
напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў
асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве
разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх
граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых
граматычных формах. Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць
аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той
самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з
пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую. Фанетычныя амонімы,
або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.
Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі.
Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы,
якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у
вымаўленні. Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява.
Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для
стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а
таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя
словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па
марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца
паронімамі. Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць
аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па
структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя
магчымасці. Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж
назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная
большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па
тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай
сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець
свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія
абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя
значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў,
эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі
словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.
Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць
уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа
значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным
значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах,
называецца дамінантай. Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы
падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі,
паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія
адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва
ўсіх стылях мовы. Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай
афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна,
параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Найбольш у мове
сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай;
іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія
сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў
пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць
нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай
літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць
перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.
Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні
стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў,
называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.
Антонімы. Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя
паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца
ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той
тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так
і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне
надаюць прыстаўкі.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!