Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
239
0
4 минуты
Темы:
Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні
і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання
беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як
старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і
новых. Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай
гэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у
тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна
беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду, так і
запазычанні. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай
тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы
галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных
галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і
словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы.
Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні
тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных
слоў у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку
агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў
пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі,
звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і
раслінным светам і г. д. . 3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява
поліфункцыянальнасці такіх слоў характарызуецца даследчыкамі як
рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова
з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем.
Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрміналагічным не
заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць
прыклады азначэння слоў у агульналітаратурных тлумачальных і
спецыяльных слоўніках. Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы
развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку
шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў
складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі
больш вузкіх паняццяў. У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад
перыяду 20—30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова
з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна
ў складзе састаўных тэрмінаў. Утварэнне ж простых (аднаслоўных)
тэрмінаў шляхам гэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў займае ў
сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца. Паколькі, як
ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова
выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна
з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам,
то наибольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове
састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і
прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай
тэрміналогіі. Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу
агульнаўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоўваюцца
ў якасці тэрмінаў. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з
агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння,
тэхнічныя тэрміны. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці
галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць
шматлікія састаўныя тэрміны. .
Удзельная вага агульнаўжывальных
слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных
сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання
словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе
пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Агульналітаратурныя словы
беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў,
характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што,
таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных
словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі
нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі. Значная частка
агульналітаратурных слоў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай
тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя
семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік
«прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для
намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі
агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага
паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна
апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да
ўскладнення семантычнай структуры слова. . Лексічнае значэнне
станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця.
Канкрэтызацыі яго фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова
са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага
неалагізма». Важным спосабам выкарыстання лексікі
агульналітаратурнай мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з’яўляецца
пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў. Перанос значэнняў у
стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на
ўласныя імёны. . Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання
новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў. . У некаторых
выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных
галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у
псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г. д. Частка новых беларускіх
тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх
тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і
словаўсваральныя сродкі беларускай мовы. Запазычанні змяшчаюць
значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя
паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай,
дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця. Побач з плённымі
вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларускіх і іншых славянскіх
элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і праблема сінаніміі,
варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі дваякага афармлення
тэрмінаў. Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай
грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыунай выпрацоўцы
агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюстроўвае агульнасць
рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага
жыцця народаў. Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або
запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку
тэрміналогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай
мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых
тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу
суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з дапамогай розных
суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў, некаторая частка — ад
асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй
утвораных слоў. У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя
распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш.
Часцей вьйсарыстоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!