Лічэбнік і яго асноўныя разрады.
241
0
2 минуты
Темы:
Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае
катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду
і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што
абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з
субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі
падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік
чаго-небудзь і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік
адзінак. Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што
абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што
абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі. Зборныя назоўнікі
часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот, асобамі
мужчынскага полу, субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі
займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі, пры набыцці імі сэнсу
прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку,
утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да
дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі, рэдка выкарыстоўваюцца ў
навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва
(мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры
спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і
жаночага роду, ужываецца форма абое. Як і дробавыя лічэбнікі,
няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя
рэчывы, абстракт-ныя рэаліі. Лічэбнікі з’яўляюцца
лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае
найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі
прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны
лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў,
другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім
вызначаны граматычны статус. У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як
абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна,
без спалучэння з назоўнікамі. У адрозненне ад слоў іншых часцін
мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і
арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце
побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.
Па сваёй граматычнай
структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго
кораня, складаныя, маюць як мінімум дзве асновы, састаўныя,
утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў. Асноўнай граматычнай
прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя
паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала,
скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік
адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два,
дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку,
апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да
назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў
словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя
адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку
выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры
постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю
адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры.
Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што
ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і
інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі,
у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для
абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы
звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як
прыметнікі множнага ліку. Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы
адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да
прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі
паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць
выражацца на пісьме лічбамі. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку,
склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна
зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца
толькі апошняя слова. Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў
служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку)
і парадкавых (у назоўніку). Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з
назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне. Да дробавых
лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з
назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца
ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі
адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад
пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!