Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
227
0
9 минут
Темы:
Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена
знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю
з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай
мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым,
што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі
(простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму
«структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з
адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове». Да ліку традыцыйна
вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна
адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя,
абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя).
Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы — асобны
«камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад
якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб
тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае.
Перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных
даных, так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Аднак
існуюць дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі
адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае,
намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не
выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Па-другое, назоўнік з
яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі
нельга прызнадь вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці,
дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.
У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў
склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя
перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі.
Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях,
мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай
тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць,
безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны
прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба
адзначыць, што тэрміны прыслоўі не адлюстроўваюць семантычную
спецыфіку беларускай мовы. Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі
тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў
дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання
іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх
словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні
тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай
тэрміналогіі. У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў
ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размеркаванне якіх
абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння
наогул і тэндэнцыяй да спецыялізацыі афіксаў у тэрміналагічнай
лексіцы. Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з
адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж
тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем. Асаблівасцю
сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з'яўляецца
наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства
складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш
словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць
навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя
расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца
экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш
дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка
адтупін. Такія тэрміны не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны
замяняюцца больш кароткімі, якія не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі
найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў
якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў
афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай
літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым
маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гзта ж з'ява
наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрміналагічных
словазлучэнняў, якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш
кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у
значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі,
што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці. Тэндэнцыя
замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні
спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так
і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага
афармлення, пераадолець абумоўленую знакавай спецыфікай тэрмінаў
супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю
тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам
уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных
адзінак у плане зместу. Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх
варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд,
перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму
тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.
Тэндэнцыя стварэння кароткіх тэрмінаў замест тэрміналагічных
словазлучэнняў знаходзіцца ў рэчышчы агульнай заканамернасці
паскарэння сацыяльна-прафесіянальнай дыферэнцыяцыі мовы ў эпоху
навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У сферы масавай камунікацыі даволі
часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца
ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення
спецыялістаў. Гзтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай
ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў. У
сістэме адукацыі функцыянуюць, як правіла, поўныя тэрміналагічныя
словазлучэнні, характэрныя для навуковага стылю і кадыфікаваныя ў
слоўніках. Меркаванне аб рознаўзроўневым характары сродкаў
выражэння значэнняў, змешчаных у агульналітаратурным слове як
граматычнай адзінцы, ужо не выклікае сумнення. У галіне
даследавання граматычных і лексіка-граматычных значэнняў яно
пацвярджаецца і развіваецца не толькі вынікамі выяўлення і апісання
рознаўзроўневых сродкаў выражэння, але і даследаваннем комплексаў
гэтых сродкаў у іх узаемадзеянні ў працэсе функцыянавання, а
таксама вывучэннем характару семантыка-сінтаксічных функцый
элементаў такіх комплексаў. Больш праблематычным у параўнанні з
рознаўзроўневым характерам выражэння граматычных значэнняў
працягвае заставацца пытанне аб рознаўзрбўневым характары
намінацый. Метадалагічна правільнай у гэтых адносінах з'яўляецца
канцэпцыя, заснаваная на тым, што наяўнасць аналітычнага спосабу
выражэння граматычных і лексічных значэнняў лагічна наводзіць на
думку аб словаўтваральным аналітызме і пгто словазлучэнне як
раздзельнааформленае адзінства не толькі можа, але і павінна
разглядацца ў функцыянальнай суадноснасці са словам як дэрывацыйнай
адзінкай. Аналіз тэрміналагічных словазлучэнняў дае шырокі
матэрыял, які пацвярджае справядліввсць гэтага меркавання. Акрамя
таго, з шматлікіх тэрміналагічных словазлучэнняў вылучаюцца такія,
у якіх азначаемы кампанент (назоўнік) функцыянальна прыраўноўваецца
да пэўнага словаўтваральнага суфікса і выконвае, такім чынам,
дэрывацыйную функцыю. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя
словазлучэнні прыметнік + назоўнік з агульным значэннем: рэзальнае
прыстасаванне. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння
функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў
сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння
прылады або вытворцы дзеяння. У многіх выпадках тэрміны
словазлучэнні ўказанага тыпу маюць аднаслоўныя эквиваленты з
названым суфіксам. Аднак у некаторых выпадках утварэнне
аднаслоўнага тэрміна, якому аддаецца перавага ў тэрміналогіі на
аснове прынцыпу кароткасці, бывае немагчымым з прычыны
словаўтваральнай і семантычнай недастатковасці адпаведнага
прыметніка.
Такім чынам, сярод тэрміналагічных словазлучэнняў
асобна вылучаюцца словазлучэнні дэрывацыйнага тыпу, сярод якіх мы
адрозніваем сінтаксічныя і лексічныя. Спецьіяльнага аналізу
заслугоўваюць узнікаючыя ў сувязі з вылучэннем дэрывацыйнага тыпу
тэрміналалчных словазлучэнняў пытанні яго суадносІн з іншымі тыпамі
тэрміналагічных словазлучэнняў. Разгляд словазлучэяня як сродку
тэрмінаўтварэння патрабуе таксама яго аналізу ў сістэме іншьгх
сродкаў тэрмінаўтварэння. Актуальнасць даследавання дэрывацыйных
тэрміналагічных словазлучэнняў у названых аспектах абумоўлена, з
аднаго боку, павелічэннем прадуктыўнасці сінтаксічнага спосабу
тэрмінаўгварэння, з другога — узрастальным уплывам мовы навукі на
развіццё агульналітаратурнай мовы. Тэрміналагічныя словазлучэнні
з'яўляюцда намінатыўнымі адзінкамі, якія характарызуюцца
полікампанентнасцю, раздзельнааформленасцю ў структурных адносінах
і семантычным адзінствам у адносінах зместу. Характэрняй
асаблівасцю тэрміналагічнага словазлучэння як адзінкі мовы
з'яўляецца пастаянства яго саставу, што ў аднолькавай ступені
адносіцца да тэрміналагічных словазлучэнняў, пабудаваных на аснове
розных сінтаксічных тыпаў сувязі. Узаемадзеянне аднаслоўных
тэрмінаў (звычайна вытворных) і полікампанентных (з двух, трох і
больш слоў) дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў
падпарадкоўваецца агульнамоўным заканамернасцям узаемаадносін
сінтэтьгчных і аналітычных дэрыватаў і спецыфічным заканамернасцям
развіцця і функцыянавання тэрміналогіі. Для больш дыферэнцыяванай
характарыстыкі агульнамоўных заканамернасцей узаемадзеяння
сінтэтычных і аналітычных дэрыватаў размяжуем іх суадноснасць на
стадыі ўтварэння і на стадыі функцыянавання з адначасовым
вылучэннем пэўнай спецыфікі кожнай з гэтых стадый у дачыненні да
тэрміналагічнай дэрывацыі параўнальна з агульналітаратурнай.
Характарьгзуючы агульнамоўныя заканамернасці на стадыі ўтварэння
дэрыватаў, мы у цэлым падтрымліваем пункт погляду, згодна з якім
«словаўтварэнне азначае «рух» не ад адной формы да другой формы, а
ад плана зместу да плана выражэння». На падставе вьгкладзенага
вышэй разумения сутнасці словаўтварэння мы не адносім працэс
утварэння слоў тэрмінаў тыпу імправізатар і падобных да так званай
універбізацыі толькі на той падставе, што існуюць адпаведныя
дэрывацыйныя словазлучэнні імправізавальнае. У той жа час нельга
пакідаць па-за ўвагай тое, што вытворныя словы даволі часта
ўтвараюцца не толькі «на фоне» ужо існуючых словазлучэнняў з
аналагічным намінатыўным значэннем, a і пад уплывам імкнення надаць
больш кампактную форму асобна аформленаму аналітычнаму ўтварэнню,
якім з'яўляецца словазлучэнне. Аналізуючы гэтыя факты, іх агульную
аснову і абумоўленасць, трэба шукаць у агульнамоўных
заканамернасцях намінатьгўнай дэрывацыі, якія маюць пэўную
спецыфіку ў тэрміналогіі. Ва ўзаемадзеянні суадносных тэрмінаў слоў
і тэрмінаў словазлучэнняў на стадыі ўтварэння знаходзяць выражэнне
дзве асноўныя тэндэнцыі: тэндэнцыя да збыткоўнасці (у тэрміналогіі
— да максімальнай дакладнасці тэрміна) і тэндэнцыя эканоміі моўных
сродкаў. У адрозненне ад агульнамоўнай дэрывацыі, калі назва
паняццяў, прадметаў рэчаіснасці даволі часта ўзнікае першапачаткова
ў форме полікампанентнай намінацыі апісальнага характару, а пазней,
над уплывам тэндэнцыі эканоміі моўных сродкаў, атрымлівае больш
кампактны выгляд, у тэрмінаўтварэнні суадносны з пэўным
дэрывацыйным словаздучэннсм аднаслоўны тэрмін пад уздзеяннем
аналогіі і спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў часцей за ўсё
адразу ўзнікае і замацоўваецца ў навуковым стылі ў выглядзе
аднаслоўнай намінацыі. Такім чынам, у тэрміналагічнай дэрывацыі пры
наяўнасці словаўтваральных магчымасцей адпаведных асноў утварэнне
аднаслоўных выгворных намінацый адбываецца звычайна без так званага
пераходнага перыяду «ад словазлучзння да слова». Пашыральным і
ўдакладняльным элементам, якім звьгчайна ў складзе дэрывацыйных
словазлучэнняў выступаюць залежныя кампаненты, у вытворных
словах-тэрмінах з'яўляюцца адпаведныя «спецыялізаваныя» суфіксы,
што і вырашае праблему матываванасці тэрміна. Так, словаўтваральная
структура тэрмінаў з агульным значэннем 'прыстасаванне, механізм' у
залежнасці ад характару ўтваральных асноў змяшчае суфіксы -нік,
-льнік, -ар(-яр), -атар(-ятар), -цель; спецыяльныя суфіксы маюць у
тэрміналогіі аднаслоўныя вытворныя намінацы і асоб па прафесіі,
роду дзейнасці; намінаідыі працэсаў, спосабаў дзеяння і г д. На
стадыі функцыянавання аднаслоўныя тэрміны часам замяняюцца
дэрывацыйнымі словазлучэннямі. Аднак у асноўным пры наяўнасці
аднаслоўных дэрыватаў і адпаведных дэрывацыйных словазлучэнняў у
сферы функцыяніравання значная перавага аддаецца аднаслоўным
тэрмінам, хоць імкненне да аднаслоўнасці намінацыі ажыццяўііяецца
далека не заўсёды з прычыны словаўтваральных уласцівасцей слоў,
семантычных і стылістычных абмежаванняў, экстралінгвістычных
фактараў. У агульналітаратурнай мове разгорнутыя намінацыі больш
частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці
пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняццяў, выражэння
катэгарыяльных прымет галоўнага і залежнага кампанентаў
словазлучэнняў, падкрэслівання тых ці іншых элементаў намінацыі.
Больш шырокаму функцыянаванню аднаслоўных тэрмінаў у параўнанні з
адпаведнымі дэрывацыйнымі словазлучэннямі садзейнічае побач з
адзначанай вышэй спецыялізацыяй суфіксаў значна меншая ступень
стылістычнай і семантычнай дыферэнцыяцыі тэрмінаў слоў і тэрмінаў
словазлучэнняў у параўнанні з аналагічнымі дэрыватамі ў агульнай
літаратурнай мове. Важную ролю ў выбары паміж аднаслоўнай
намінацыяй і дэрывацыйным словазлучэннем адыгрывае таксама прынцып
кароткасці тэрміна ў мэтанакіраванай рабоце па ўпарадкаванню і
кадыфікацыі навуковай тэрміналогіі. Тым не менш агульнапрызнаным
фактам з'яўляецца тое, што колькасць тэрмінаў словазлучэнняў у
кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэме нязменна ўзрастае. Пры
гэтым нельга не адзначыць таксама значны колькасны рост шматслоўных
тэрмінаў словазлучэнняў, якія даволі часта выклікаюць негатыўную
ацэнку лінгвістаў і спецыялістаў пэўных галін ведаў. У залежнасці
ад характеру пашырэння тэрміналагічных словазлучэнняў можна
вылучыць некаторыя шляхі іх кандэнсацыі. Адзін з такіх шляхоў —
сэнсавая кандэнсацыя з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты.
Пэўная ступень кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць
дасягнута шляхам больш шырокага ўжывання прыставачных утварэнняу
замест назоўнікаў з прыназоўнікамі. Шляхам апоры на семантычна
дамінуючыя кампаненты можна ўтвараць семантычна кандэнсаваныя
словазлучэнні на аснове чатырохслоўных словазлучэнняў. Рад
складаных тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць кандэнсаваны з
некаторай стратай матываванасці. Адным з прадуктыўных шляхоў
кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў з’яўляецца ўжыванне
складаных слоў замест двухслоўнага дэтэрмінавальнага кампанента і
адначасовай элімінацыі асобных слоў (з апорай на семантычна
дамінуючыя кампаненты). Адным са спосабаў ажыццяўлення прынцыпу
кароткасці тэрмінаў з'яўляецца выкарыстанне прозвішчных намінацый
замест матываваных. Пры ўтварэнні складаных прыметнікаў у якасці
дэтэрмінавальнага кампанента тэрміналагічных словазлучэнняў
узнікаюць пытанні аб межах і ўмовах выкарыстання такіх складаных
утварэнняў. Аналіз фактычнага матэрыялу і патрабаванне лагічнасці
тэрмінаў сведчаць, што такія ўтварэнні магчымы толькі ў тых
выпадках, калі састаўныя часткі складанага прыметніка
характарызуюць паняцце з аднаго боку. Няправільнымі з'яўляюцца
тэрміналагічныя словазлучэнні, у якіх адна частка дэтэрмінавальнага
складанага прыметніка характарызуе паняцце з якаснага боку, а
другая — з боку інструмента выканання дзеяння. 3 прычыны
немагчымасці ўтварэння складаных прыметнікаў, састаўныя часткі якіх
характарызуюць паняцце з розньгх аспектаў, не могуць быць
кандэнсаваны наступныя трохслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні з
двума дэтэрмінавальнымі прыметаікамі.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!