Лексікаграфія.тыпы слоўнікаў
212
0
3 минуты
Темы:
Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і
практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца
вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў,
распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне
ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як
моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі
фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы,
але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню
пісьменнасці і культуры маўлення. Слоўнік - гэта кніга, у якой
фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца
тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое
тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае
слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул.
Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае
слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца
рэестравыя словы ў слоўніках у алф або ў алфавітна-гнездавым
парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца
шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы
роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя
паметы граматычнага характару. У стылістычную характарыстыку слова
ўваходзяць паметы, якія паказваюць на абмежаванае выкарыстанне
слоў: разм. (размоўнае), абл. (абласное), тбкіж. (кніжнае), уст.,
ласк,; на сферу выкарыстання. Тлумачэнне значэння слова складае яго
сэнсавую характарыстыку. Значэнне слоў раскрываецца апісальна;
шляхам падбору сінонімаў; выяўленнем словаўтваральных сувязей
слова. У перакладных слоўніках рэестравае слова тлумачыцца падборам
адпаведных слоў з другой мовы. Тлумачэнне значэння слова
ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з
літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць
выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя
запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу
слоўніка. У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і
словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным
слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і
падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы
пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і
падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах. Слоўнікі беларускай мовы.
У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская
лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў —
энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць
кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі,
літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі
паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных
асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага
артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з
назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя
(універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская
Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і
сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і
вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых
энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і
мастацтва Беларусі» . Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і
біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя
слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго
ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго
граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя,
двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы
ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі
падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя,
арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і
шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў
роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да
беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў. Перакладныя
слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую.
У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго
граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца
мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам.
Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з
абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета,
раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія
словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака
<>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні.
Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў,
садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў
беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы. Арфаграфічныя
слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!