Правапіс галосных
209
0
3 минуты
Темы:
Напісанне о, э, а: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у
сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, у
ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а. Літара а пішацца пад націскам і
не пад націскам. Выключение з правіла складаюць напісанні о, э,
якія не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу. Гэта: 1) напісанне о не
пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на
традыцыйным прынцыде: імпрэсарыО. 2) Напісанне э не пад націскам у
пачатку сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным
прынцыпе эстэтыка, эвалюцыя. 3) напісанне ы замест э не пад
націскам пасля р, л, заснаванае на традыцыйным прынцыпе,сюды
адносяцца некаторыя словы, даўно запазычаныя з неславянскіх моў.
Напісанне е, ё, я на пісьме перадаецца пазіцыйнае чаргаванне фанем
<�о>, <�э> з <�а> у першым складзе перад націскам
пасля мяккіх зычных. Літара ё пішацца толькі пад націскам у
пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных. Літара е
пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля
мяккіх зычных, а таксама ў любым ненаціскным складзе, акрамя
першага пераднаціскнога. У першым складзе перад націскам замест е,
ё пішацца літара я. Літара я пішацца, такім чынам, у першым складзе
перад націскам. Выключение складаюць: 1) напісанне лідеры е ў
першым складзе перад націскам у іншамоўных словах. 2) напісанне
літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты,
семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх; 3) напісанне літары е у
часціцы не і прыназоўніку без. 4)напісанне каранёвай літары я
незалежна ад месца націску. 5) напісанне літары я пасля націску ў
канчатках:а) назоўнікаў першага скланення творнага склону
адзіночнага ліку б) уканчатках назоўнікаў роднага склону множнага
ліку. в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых
лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку г) у
канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду
назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку; жаночага роду
роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку.
д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага
ліку,заснаванае на марфалагічным прынцыпе. Спалучэнне іо: пад
націскам: 1) у пачатку слоў іо: іонаабмену, 2) у сярэдзще слоў
паміж зычнымі іё, ыё: перыёдыка.
не пад націскам: 1) у пачатку слоў
іа: іанізацыя, 2) у сярэдзіне слоў паміж зычнымі ія, ыя: кіяскёр 3)
у канцы слоў іо, ыо: Токіо. Спалучэннеія: у сярэдзіне слоў пад
націскам ія, ыя: фіялка. Спалучэнне іе: у пачатку слоў іе:
іерогліф, у сярэдзіне слоў іе, ые: кліент, гі-гіена, дыета,
абітурыент; Спалучэнне ео: пад націскам ідэолаг, не пад націскам
еа, эа: ідэалогія; Спалучэнне еа: у сярэдзіне слоў еа, эа: Неапалъ;
Спалучэнне йо: пад націскам: 1) у пачатку і сярэдзіне слоў ё: маёр,
2) у пачатку ўласных імён йо: Нью-Йорк не пад націскам: 1) у
сярэдзіне слоў: маянэз, ) у пачатку ўласных імён иа\ Иашкар-Ала.
Спалучэнне [йэ]: незалежна ад націску ў сярэдзіне слоу е: канвеер
2)у пачатку уласных імен ue: Йемен. Напісанне ы, й, і замест
каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці =
падысці; пасля прыставак на галосны — й: па + й— пайсці. Пасля
прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца,
калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца. Што да прыстаўнога і, то
пасля прыставак на зычны ён змяняецца на ы: абылгацъ, а пасля
прыставак на галосны знікае: па+імчацца. Напісанне ў-у: ў
(нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на
канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай; у
(складанае) пішацца: 1) у пачатку сказа: 2) пасля зычных у пачатку,
сярэдзіне і на канцы слоў. 3) пасля знакаў прыпынку. 4) пасля
галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны
склад. Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён
і ў абрэвіятурах. 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага.
Напісанне галосных у складаных словах залежыць ад месца націску ў
другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове
складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў
залежнасці ад гэтага націску: палітэхнікум. Калі націск прыпадае не
на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці
і г. д., то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў
першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага
націску:зернесушылка. Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага
слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова:
педсавет (педагагічны савет). У пачатку састаўных частак
складанаскарочаныіс слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля
цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не
пішацца): медінстытут.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!