Агульная характарыстыка прыслоўяў.разрады прыслоўяў паводле значэння.ступені параўнання прыслоўяў.
320
0
2 минуты
Темы:
Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы
дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова
(дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і
да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае
марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і
інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду
якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай
ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай
прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай,
найвышэйшай ступеняў параўнання. Па сваёй дэрывацыйнай структуры
прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія
непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія
толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. Граматычная транспазіцыя
прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць
выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў,
прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў, злучнікаў, прэдыкатываў.
Семантычная транспазіцыя праяўляецца ў выкарыстанні слоў адных
тэматычных груп у значэнні іншых, напрыклад, прыслоўі месца могуць
ужывацца ў значэнні прыслоўяў часу. Прыслоўі шырока
выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы
з дапамогай разнастайных афіксаў: назоўнікаў, займеннікаў,
прыметнікаў, дзеясловаў, іншых прыслоўяў, а таксама незнамянальных
слоў. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя
часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя
дзеяслоўныя формы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя
прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння
суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы,
адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў,
прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці
спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі?
як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень
інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў,
прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную
функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі
паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Да
іх адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты.
Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці
адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на
пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі
адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да
якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца
аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну,
падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой
прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца
дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе
акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць
ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць
якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення
прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя,
колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі
спосабу дзеяння не толькі характарызуюць дзеянне, але і ўказваюць
на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім
чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка
дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад
прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.
Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння
спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як?
якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю
акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў .
Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве
ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання
прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную
(аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца
з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай
асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання
ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія
далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені
параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы
вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання
ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да
прыслоўяў.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!