Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
333
0
3 минуты
Темы:
Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей
асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі
падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя. Спрадвечна
беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна
беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і
прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія
словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая
група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку
нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах. Усе
зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе
ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння.
Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля
сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў
індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх
і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай
ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы
слова. Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы,
якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што
непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё. Зразумела, гучанне і
напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не
супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.
Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку
беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені
блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій
можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы
органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і
аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў,
свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы,
карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы
дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы
ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.
Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі,
аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд
лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з
практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што
дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца
актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.
Усходнеславянская
лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай
мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых
часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай
лексікі. Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна
народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне. Да літаратурных слоў
дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных
прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых
паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін
мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за
савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай
лексікі не менш як на трэць. 3 іншых уласна беларускіх лексем
адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных
рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з
беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна
засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца
носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага
аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы
могуць мець агульную крыніцу паходжання. Сярод запазычаных слоў
беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы,
што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох
розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з
канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз
якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што
ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца
як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.
Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай
і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі,
катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі,
дэталямі. Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не
сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.
Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным
маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна
замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя
адменнікі ў беларускай мове. Запазычаныя словы пранікалі ў
старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз
польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя
словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз
рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай
літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны,
радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!