Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)
343
0
2 минуты
Темы:
Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным,
цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў
(фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць
сукупнасць фразеалагізмаў. Фразеалагізм — своеасаблівая моўная
адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не
менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але
выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту,
сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца
словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.
Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да
словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць
самастойнае лексічнае значэнне. Сэнс фразеалагізма — не сума
значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.
У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя
словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.
Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя
адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае
адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і
больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі. Блізкія значэннем
фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя
моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх,
выступаюць адным членам сказа. Устойлівыя звароты ўжываюцца ў
гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць
выразным стылістычным сродкам.
Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы
пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на
гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі,
бытавымі падзеямі. У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя
фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але
нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх
мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або
структурай. Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках —
фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і
афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое,
што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам,
маюць вобразнасць і выразнасць. Прыказка (прымаўка) — трапнае
народнае выслоўе з павучальным зместам. У прыказках адлюстроўваецца
філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні,
выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям,
робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця. Пашырэнню
прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць
глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не
старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль,
выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме.
Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў,
грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі,
паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны
выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!