Лексіка.лексікалогія.слова як адзінка мовы.лексічнае і граматычнае значэнні слова
213
0
2 минуты
Темы:
Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства,
які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца
лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца
слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы»
мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе
прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі.
Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы,
адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць
лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы,
дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца
с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае
значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не
з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак
сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае
значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое
гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца
адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае
змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае
значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы.
Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў
прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі
сродкамі. . Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або
канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і
праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання,
часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная
характэрная прымета.
Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і
структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення
— паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць
паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі
навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а
таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не
вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца.
Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова
і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя
лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле
словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя.
Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка.
Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні
такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных
афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае
значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай
спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні.
Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя
магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі.
Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў. Несвабодныя
значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод
лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў —
фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна
звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці
нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае
значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным
кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!