Правапіс зычных
170
0
3 минуты
Темы:
Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад
санорнымі, звонкімі так і перад глухімі: абвезці. Напісанне зычных
з, с у канцы прыставак перад санорнымі і звонкімі зычнымі шшацца з:
змайстравацъ, а перад глухімі - с: бескампрамісны . Літары д
iтпішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галосныэдм а, о, у, ы,
э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і Ў канцы слоў: дакладны.
Перад ь, галоснымі ё, ю, я, і і мяккім [в'] яны змяняюцца на дз, ц:
надзея. Выключэнне складаюць:напісанне літар д і т у іншамоўных
словах: дыскатэка. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад
суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ш-, -ір-і -ёр-,
-еец-, ейск, -ік-: каранцін. Падвоеныя зычныя Перадаюцца на пісьме
дзвюма аднолькавымі літарамі:суддзя. Не пішуцца падоўжаныя
зычныя:ва ўласных,у словах іншамоўнага паходжання: тона. Пры
вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне
спалучэнняу зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука,
паколькі збег зычных. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме.
Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных
словах. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня.
Напісанне спалучэнняу сс, же, шс, гс, хс на стыку кораня і суфікса.
Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с: белорус
+ ск = беларускі. Выключэнне складае напісанне прыметнікаў,
утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і
нацыянальнасцей: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з
суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення:
Нясвіж + ск = нясвіжскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж],
[ш]. Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к
з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск
=лабаранцкі. Выключэнне складаюць прыметнікі, утвораныя ад назваў
народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца.
Напісаннне прыстаўных зычных: перад націскным [о] у пачатку і
сярэдзіне слова. Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а],
прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме; перад
каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова.
Выключэнне складаюць:напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул;
напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў;напісанне
слоў з прыставачным у. Прыстаўная літара г пішацца перад націскным
галосным у пачатку і сярэдзіне слова: у займенщках гэты, гэны,
гэтакі; у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі; у прыслоўях гэтак,
гэтаксама, дагэтулъ, адгэтуль і інш. ;у часціцы гэта; у выклічніках
гэй, гэ, га, го; у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага
паходжання. Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс). Пішуцца
разам: складанаскарочаныя словы; словы з прыстаўкамі (уключаючы
каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі,
псеўда, інфра, пост, паў і інш.); складаныя словы (назоўнікі,
прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік,
напісаны літарамі.
Пішуцца праз злучок (дэфіс):спалучэнні двух
аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага
значэння; спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але
з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі);
спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні; складаныя словы
(назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік,
напісаны лічбамі; спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і
аб-рэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара ал-фавіта або
лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі. Вялікая
літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2)
для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага
выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. Усе ўласныя назвы паводле
структуры падзяляюцца на аднаслоўныя,простыя і шматслоўныя
(састаўныя). 3 вялікай літары пішуцца простыя:імёны, імёны па
бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а
таксама ўласныя імёны, якія ўжываюццй ў значэнні агульнай назвы,
але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў; назвы літаратурных,
музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых
прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў
СНД, выдзеленых двукоссем;назвы традыцыйных святаў, пастоў,
культавня кніг, гістарычных эпох;прыналежныя прыметнікі, утвораныя
ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-), -ёў- -оў- (-аў,
-ав-), -ін- (-ЫН-);назвы, утвораныя шляхам складання усечаных
асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай
літары;абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія
чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры,
утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках;займеннікі Вы і
Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы. 3 вялікай
літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі
яны абазначаюць:дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, байках,
якія звычайна з'яўляюцца агульнымі назвамі;геаграфічныя і
тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, а таксама неафіцыйныя
тэрыторыі і мясціны;астранамічныя адзінкі;часткі свету, якія
ўваходзяць у тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі; міфалагічных і
рэлігійных асоб. 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў састаўных
назвах, калі яны абазначаюць:імя, імя па бацьку і прозвішча
чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей;імя, у склад якога ўваходзяць
лічэбнікі;найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі;найвышэйшыя
пасады і ганаровыя званні;асабліва важныя міжнародныя
арганізацыі;поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя
слоў ордэн і ступень). 3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя
назвы гістарычных эпох, падзей. 3 вялікай літары пішацца першае
слова ў састаўных назвах:сінанімічных назвам са словамі імя,
памяць;прэмій увогуле;святаў;гістарычных падзей і розных
дакументаў;кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый;устаноў, аб'яднанняў,
арганізацый, таварыстваў; газет, часопісаў, літаратурных, музычных
і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем;
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!