Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.
231
0
2 минуты
Темы:
С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных
слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове
падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў
сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе
з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць:
1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа,
які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у
склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная.
Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не
словазлучэння. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы
падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1.
Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова
ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае.
Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае
слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым
лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння
(афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2.
Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае
слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць
валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання
з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні
змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага
3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова
звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць
нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі.
Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў,
назоўнік, прыметнік. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у
беларускай мове. 1)Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць,
аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з
назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай
мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
2)Дзеясловы
руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ,
выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць
назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з
прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі
залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў
і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону
з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за. 3)Дзеясловы са
значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца,
гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з
прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по. 4)Дзеясловы
жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш.
кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам
з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці
займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5)У
словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік
ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на
сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное
сердце, болеть воспалением лёгких). 6)Назоўнікі лекция, нарысы,
адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з
прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны
назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7)У
беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў
у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове
гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону
адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным
склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку
(лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай,
так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага,
калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і
залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры,
чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў
назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і
г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме
роднага склону множнагаліку: пяць восьмых.
Нравится 0
Понравилась работу? Лайкни ее и оставь свой комментарий!
Для автора это очень важно, это стимулирует его на новое творчество!
Посоветуйте статью друзьям!
- Р Р‡.МессенРТвЂВВВВВВВВжер
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Evernote
- Viber
- Telegram